§ 15. Правапіс Д і ДЗ, Т і Ц

Практыкаванне № 122

Запішыце словы ў два слупкі, выбіраючы з дужак патрэбныя літары:
1) словы з д, т;
2) словы з дз, ц.

(Д/дз)веры, бамбар(ды/дзі)раваць, (дэ/дзе)по, прак(ты/ці)кант, каман(ды/дзі)роўка, (дэ/дзе)путат, (тэ/це)левізійны, (дэ/дзе)каб­рысты, ап(тэ/це)ка, (Ты/Ці)бет, апла(ды/дзі)сменты, (ды/дзі)ялект, тэф(тэ/це)лі, Лю(д/дз)міла, (ты/ці)раж, (Тэ/Це)ляханы, Па­лес(ты/ці)на.

ДЫЯЛЕКТ — ДЫЯЛЕКТЫЗМ

Дыялéкт — гаворка, пашыраная на пэўнай тэрыторыі; мясцовая разнавіднасць мовы: паўднёва-заходні дыялект.

Дыялекты́зм — слова або моўны зварот якога-небудзь дыялекту ў літаратурным творы: ужыванне дыялектызмаў.

Няправільнае ўжыванне: у рамане шмат дыялектаў (правільна: шмат дыялектызмаў).