Печатать книгуПечатать книгу

§ 15. Правапіс Д і ДЗ, Т і Ц

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 15. Правапіс Д і ДЗ, Т і Ц
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 18:46

Правіла

У беларускай мове літары д, т пішуцца для перадачы на пісьме цвёрдых зычных гукаў [д], [т], а дз, ц — для перадачы мяккіх зычных гукаў , [ц’].

1. Чаргаванні [д] —   (дзеканне) і [т] — [ц’] (цеканне) адбываюцца:
• перад галоснымі е, ё, ю, я, і: народ — у народзе, карта — на карце;
• перад мяккім [в’]: два — дзве, чэрствы — счарсцвелы;
• перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання ­-ін-­, ­-ір-­, -­ік-­, -­ёр­-, ­-еец-­, ­-ейск-­, ­-ірава­- ў іншамоўных словах, а таксама ў словах, вытворных ад іх: каманда — камандзір, білет — білецёр (а л е: Індыя — індыец, індыйскі).

2. Дз і ц пішуцца згодна з вымаўленнем перад [в’]: дзверы, чацвер, подзвіг, мядзведзь, Дзвіна, Мацвей (а л е: твіст, Ядвіга).

3. Прыставачны [д] і суфіксальны [т] перад [в’] перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, падвязаць; у выдавецтве, аб прыродазнаўстве.
Літары д і т перад мяккім [в’] пішуцца і ў некаторых іншых словах: мардва* —мардвін, Літва — у Літве.

4. У пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем пішуцца д і т: студэнт, апладысменты, атэстат, універсітэт.
У некаторых словах іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем пішуцца дз, ц: мундзір, дзюшэс, бардзюр, цір, эцюд, цюльпан, каранцін і інш.

5. Ва ўласных назвах д, т і дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Людміла, Дэфо, Балтыка, Ватыкан, Антарктыда, Тэрэза, Дзікенс, Хрысціна, Аргенціна.

Практыкаванне № 121

Размяркуйце словы на чатыры групы ў адпаведнасці з правіламі правапісу д і дз, т і ц.
Сфармулюйце правілы.

Цікавы, цвік, дыктант, сцяна, тэарэма, камандзір, абедзве, дзюба, жакецік, дыплом, подзвіг, мушкецёр, падзея, бамбардзір, чацвер, артылерыя.

Практыкаванне № 122

Запішыце словы ў два слупкі, выбіраючы з дужак патрэбныя літары:
1) словы з д, т;
2) словы з дз, ц.

(Д/дз)веры, бамбар(ды/дзі)раваць, (дэ/дзе)по, прак(ты/ці)кант, каман(ды/дзі)роўка, (дэ/дзе)путат, (тэ/це)левізійны, (дэ/дзе)каб­рысты, ап(тэ/це)ка, (Ты/Ці)бет, апла(ды/дзі)сменты, (ды/дзі)ялект, тэф(тэ/це)лі, Лю(д/дз)міла, (ты/ці)раж, (Тэ/Це)ляханы, Па­лес(ты/ці)на.

ДЫЯЛЕКТ — ДЫЯЛЕКТЫЗМ

Дыялéкт — гаворка, пашыраная на пэўнай тэрыторыі; мясцовая разнавіднасць мовы: паўднёва-заходні дыялект.

Дыялекты́зм — слова або моўны зварот якога-небудзь дыялекту ў літаратурным творы: ужыванне дыялектызмаў.

Няправільнае ўжыванне: у рамане шмат дыялектаў (правільна: шмат дыялектызмаў).

Практыкаванне № 122-1

 Запішыце словы, якім адпавядаюць прыведзеныя лексічныя значэнні.

1. Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку, звычайна з мансардай і зямельным участкам.

2. Твор, сатырычна або камічна падроблены пад іншы твор.

3. Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

4. Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

5. Шырокае распаўсюджанне якой-небудзь заразнай хваробы.

6. Музычны ўступ да оперы, балета, драмы і пад.

7. Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне.

8. Медыцынская драўляная або пластмасавая трубка для выслухвання сэрца, сасудаў, лёгкіх.

Для даведкі: ін(ды/дзі)йцы, эпі(дэ/дзе)мія, с(тэ/це)таскоп, увер(ту/цю)ра, ка(тэ/це)дж, ін(дэ/дзе)йцы, паро(ды/дзі)я, мун(ды/дзі)р.

Практыкаванне № 123

Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс слоў з д, дз, т, ц.

1. Д..ед вывеў мяне на (це/тэ)расу, якая спускалася ў парк (З. Бядуля).

2. Выбіраем ад курса (дзе/дэ)легацыю і спачатку ід..ём да (дзе/дэ)кана факуль(тэ/це)та (А. Васілевіч).

3. Я(д/дз)віся слухае, як шумяць за акном дрэвы (М. Лынькоў).

4. Данік Васіль па­быў брыга(ды/дзі)рам два гады, а пасля стаў радавым калгаснікамсн (А. Алешка).

5. Мікіта ўсё час(т/ц)ей прападаў у экспе(дзі/ды)цыях і розных каман(дзі/ды)роўках (А. Ветах).

6. Квітнею(т/ц)ь на двары (ту/цю)льпаны (А. Зэкаў).

7. Рэгіна моўчкі па..шла да (д/дз)вярэй (В. Кадзетава).

Практыкаванне № 124

 Пісьмова перакладзіце тэкст на беларускую мову.

Кинотеатр-мультиплекс «Беларусь»

Первый в Минске кинотеатр-мультиплекс «Беларусь» с пятью зрительными залами и общим количеством мест более тысячи открылся 13 сентября 2008 года на месте бывшего здания одноимённого кинотеатра.

Кинозалы мультиплекса оборудованы специальной системой демонстрации фильмов. Она позволяет транслировать один фильм одновременно во всех кинозалах со смещением времени показа от 15 до 30 секунд либо организовать в каждом зале индивидуальный просмотр. Для достижения идеального звукового комфорта и в залах, и в аппаратной мультиплекса предусмотрены акустические подвесные потолки. Залы, как лепестки цветка, расположены вокруг ядра — кинопроекционной, а сам мультиплекс выполнен в форме эллипса. На первом уровне двухэтажного кинотеатра находятся кинозалы, кассы, буфет, торговые павильоны, игровой центр, на втором — служебные и технические помещения. Все интерьеры выполнены в стиле минимализма. Здание удачно вписывается в окружающую застройку и природный ландшафт (По фотоальбому «Беларусь созидающая»).

Практыкаванне № 125

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, харак­тэрныя для гэтага стылю.

Поўня

В..чарэе. Пры(т/ц)емкавая шэрань перахо(д/дз)іць у густаватую і (т/ц)ёплую, як (з/с)гатаваны ра(сс/с)ол, ноч. Лё..кая, ле(д/дз)ь улоўная стылас(т/ц)ь а..чуваецца ў пах..ладалым паветры. Аз..рцо выдыхнула з с..бе празрыстую тканіну туману. Павісла яна, зачапіў­шысяс за в..ршалінкі аеру, над самай вадою, а пас(?)ля, бы(цц/ц)ам апам..таўшыся, папаўзла на бліжэйшыя кусты вербало(зз/з)я ў ні­зінках, аб­ла(с/ш)чыла шурпатую паверхню валуноў і датыкнулася да разбура(нн/н)ых рэшткаў замка. З(?)за далёкага грэбня лесу, які, бы(цц/ц)ам затупле(нн/н)ыя пікі, па(д/т)піраў неба, паказаўся ярка(?)пурпурны краёчак начнога св..ціла. Палахлівай, ле(д/дз)ь заўваж­най паз..лотаю асвя(т/ц)ілісяс ні(з/с)кія, з фі..летавым ад­лівам хмары, падобныя да падрыхтава(нн/н)ай для пра(д/дз)іва ку(д/дз)елі. На (не)далёкай лугавіне, у тумановым малацэ, раптам у(з/с)крыкнуў драч.

Поўня дастойна, з гонарам выплывала, узбіралася на неба. Вось яна вялізным дыскам павісла над лесам. І ўжо праз імгненне ўспаўзла на сярэдзіну неба, адразу заліла наваколле казачным святлом, якое адначасова зачароўвала і наводзіла страх (Паводле А. Казлова).

Спішыце першы абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс д і дз, т і ц.
 Якія вы ведаеце назвы фаз Месяца ў беларускай мове?

Практыкаванне № 125-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх пішацца спалучэнне літар дз:
1) на(дз/д)вячорак; 
2) (дзі/ды)зайнер;
3) энцыклапе(дзі/ды)я;
4) по(дз/д)віг;
5) бар(дзю/ду)р.

2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ц:
1) імуні(це/тэ)т;
2) за(ц/т)вярдзець;
3) каран(ці/ты)н;
4) аван(цю/ту)ра;
5) па(це/тэ)нт.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) дверы;
2) эцікетка;
3) тэрыторыя;
4) рэпетыцыя;
5) чацвёрка.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) дэкарацыя;
2) стыхія;
3) Двіна;
4) падвеска;
5) тэрапеўт.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх спалучэннямі літар:
1) ста..ён
2) экспе..цыя
3) брыга..р
4) апла..раваць

а) ды
б) дзі