У беларускай мове літары д, т пішуцца для перадачы на пісьме цвёрдых зычных гукаў [д], [т], а дз, ц — для перадачы мяккіх зычных гукаў , [ц’].
1. Чаргаванні [д] — (дзеканне) і [т] — [ц’] (цеканне) адбываюцца: • перад галоснымі е, ё, ю, я, і: народ — у народзе, карта — на карце; • перад мяккім [в’]: два — дзве, чэрствы — счарсцвелы; • перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ірава- ў іншамоўных словах, а таксама ў словах, вытворных ад іх: каманда — камандзір, білет — білецёр (а л е: Індыя — індыец, індыйскі).
2.Дз і цпішуцца згодна з вымаўленнем перад [в’]: дзверы, чацвер, подзвіг, мядзведзь, Дзвіна, Мацвей (а л е: твіст, Ядвіга).
3. Прыставачны [д] і суфіксальны [т] перад [в’] перадаюцца адпаведна літарамі ді т: адвезці, падвязаць; у выдавецтве, аб прыродазнаўстве. Літары д і т перад мяккім [в’] пішуцца і ў некаторых іншых словах: мардва* —мардвін, Літва — у Літве.
4. У пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем пішуцца ді т: студэнт, апладысменты, атэстат, універсітэт. У некаторых словах іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем пішуцца дз, ц: мундзір, дзюшэс, бардзюр, цір, эцюд, цюльпан, каранцін і інш.
5. Ва ўласных назвах д, т і дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: Людміла, Дэфо, Балтыка, Ватыкан, Антарктыда, Тэрэза, Дзікенс, Хрысціна, Аргенціна.