§ 15. Правапіс Д і ДЗ, Т і Ц

Практыкаванне № 122-1

 Запішыце словы, якім адпавядаюць прыведзеныя лексічныя значэнні.

1. Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку, звычайна з мансардай і зямельным участкам.

2. Твор, сатырычна або камічна падроблены пад іншы твор.

3. Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

4. Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

5. Шырокае распаўсюджанне якой-небудзь заразнай хваробы.

6. Музычны ўступ да оперы, балета, драмы і пад.

7. Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне.

8. Медыцынская драўляная або пластмасавая трубка для выслухвання сэрца, сасудаў, лёгкіх.

Для даведкі: ін(ды/дзі)йцы, эпі(дэ/дзе)мія, с(тэ/це)таскоп, увер(ту/цю)ра, ка(тэ/це)дж, ін(дэ/дзе)йцы, паро(ды/дзі)я, мун(ды/дзі)р.