§ 13. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Практыкаванне № 115

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Абгрунтуйце сваю думку.
Запішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і раскрываю­чы дужкі.

Школа дз..лілася ..узкім калідорчыкам на дз..ве пал..віны: у адной быў клас.., а ў другой жыла наста..ніца. Другая пал..віна была мен..шая за першую. Гэта быў (не)в..лікі пакой. Ля адной сц..ны ст..яў доўгі стол, увесь закладз..ны кні..камі, нотамі, рознымі паперамі. Паміж ст..лом і ..акном ст..яла крэсла (з/с) высокаю с..пінкаю. Ля другой сц..ны — шырокая мя..кая канапа, а (з/с) двух канцоў канапы — крэслы ў б..ларускім с(ты/ці)лі, (з/с) ра(з/с)ьбою, ц..вёрдыя і простыя. На сц..не вісела карта Б..ларусі, а над ёю — абвіты б..ларускім па..ском мален..кі п..ртрэт Янкі Купалы.

..окны гл..дзелі ў са(д/т). Праз іх відаць былі клумбы (з/с) пры­гожымі буйнымі кветкамі, нек..лькі градак (з/с) аг..роднінаю. Па градах сц..ліўся ..усаты г..рох, з..вісаў (з/с) высокіх кійкоў св..імі кволымім ..усікамі, пачынаў цв..сці бледна(?)фі..летавымі дробнымі кветачкамі (Паводле М. Гарэцкага).

• Растлумачце пастаноўку двукроп’я і працяжнікаў у сказах тэксту.