§ 13. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 13. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 2 Июнь 2025, 17:23 |
Правіла
1. Прыстаўная літара в пішацца:
2. Прыстаўная літара в не пішацца: 3. Устаўная літара в пішацца: 4. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі; у прыслоўях гэ̀так, гэтаксáма, дагэ̀туль; у выклічніках гэй, го, га, гэ. |
Практыкаванне № 110
На аснове прыкладаў сфармулюйце правілы напісання прыстаўных зычных.
а) вóсень, вóбласць, вýлей, вýгал;
б) вóсень — асенні, вóбласць — абласны;
в) увосень, завоблачны, завуголле;
г) Орша, Омск, Ульяна.
Практыкаванне № 111
Прачытайце верш. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
На возеры — зялёны астравок,
Нібы застыў на хвалях паплавок.
На астравок зялёны не вяслуйм,
Ты гэтых ціхіх хваль не расхвалюй.
К. Камейша.
• Ці з’яўляюцца аднакаранёвымі словы хвалі і расхваляваць?
Запішыце верш па памяці. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
![]() |
ВУГЛАВЫ — ВУГЛАВАТЫ |
Вуглавы' — Вуглавáты — з выступамі, няроўны: вуглаваты почырк. |
Практыкаванне № 112
Запішыце словы, устаўляючы, дзе трэба, літару в.
На..учанне, ..огненны, ..углаваты, ..увага, ..упарты, ..узнагарода, ..орган, ..опера, ..ольха, ..угор, ..ордар, ..урад, ..угаль, ..образ, ..опратка, ..астраслоўе, ..обласць, ..офіс, ..ураган, ..остраў, ..опытны, ..узрост, ..уж, ..астрэйшы.
• Знайдзіце слова, утворанае складана-суфіксальным спосабам. Назавіце арфаграмы ў гэтым слове.
Практыкаванне № 113
Прачытайце верш. Якія словы і выразы дазваляюць уявіць восень як жывую істоту?
Падаюць яблыкі —
Тупае восень па садзе.сн
Жоўтае лісце
Мяце на кляновай градзе.
А надвячоркам
На прызбе нячутна прысядзе
І залацісты праменьчык
Ля ног пакладзе.
Будзе пра лета мінулае
Думаць паціху.
Гляне спакойна
На познія кветкі ў акне.
Здыме нязлосна
Са смуглай шчакі павуцінку
І гаркаваты начлежны дымок
Пракаўтне...
Г. Бураўкін.
Знайдзіце ў вершы словы, напісанне якіх адпавядае правілу «Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных». Выкарыстоўваючы іх, а таксама словы навокал, воблачка, водбліск, вогнішча, вопратка, водсвет, вастралісты, вохра і інш., складзіце тэкст (4-6 сказаў) на тэму «Тупае восень па садзе».
Практыкаванне № 114
Запішыце словы па-беларуску.
Урожай, остроносый, паутина, осенний, осень, олово, угловой, озеро, урна, уголь, рабочий-угольщик, заострить, наушники, вьюн, ультразвук, облако, узел, обыск, Наум, Ольга, Обь, Ульяна, Узда, Огненная Земля.
Практыкаванне № 115
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Абгрунтуйце сваю думку.
Запішыце тэкст, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі.
Школа дз..лілася ..узкім калідорчыкам на дз..ве пал..віны: у адной быў клас.., а ў другой жыла наста..ніца. Другая пал..віна была мен..шая за першую. Гэта быў (не)в..лікі пакой. Ля адной сц..ны ст..яў доўгі стол, увесь закладз..ны кні..камі, нотамі, рознымі паперамі. Паміж ст..лом і ..акном ст..яла крэсла (з/с) высокаю с..пінкаю. Ля другой сц..ны — шырокая мя..кая канапа, а (з/с) двух канцоў канапы — крэслы ў б..ларускім с(ты/ці)лі, (з/с) ра(з/с)ьбою, ц..вёрдыя і простыя. На сц..не вісела карта Б..ларусі, а над ёю — абвіты б..ларускім па..ском мален..кі п..ртрэт Янкі Купалы.
..окны гл..дзелі ў са(д/т). Праз іх відаць былі клумбы (з/с) прыгожымі буйнымі кветкамі, нек..лькі градак (з/с) аг..роднінаю. Па градах сц..ліўся ..усаты г..рох, з..вісаў (з/с) высокіх кійкоў св..імі кволымім ..усікамі, пачынаў цв..сці бледна(?)фі..летавымі дробнымі кветачкамі (Паводле М. Гарэцкага).
• Растлумачце пастаноўку двукроп’я і працяжнікаў у сказах тэксту.
Практыкаванне № 115-1
Выканайце тэставыя заданні.
1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца прыстаўная літара в:
1) ..узельчык;
2) ..оддаль;
3) ..урок;
4) ..остраў;
5) ..аблачынка.
2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца прыстаўная (устаўная) літара:
1) аб..углены;
2) на..огул;
3) ..угор;
4) Тадэ..уш;
5) ..оптам.
3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) заушніцы;
2) вужака;
3) вохра;
4) оканне;
5) окліч.
4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) вопытны;
2) астрыё;
3) увосень;
4) ордэн;
5) вуглярод.
5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і асаблівасцямі іх правапісу.
1) чарна..усы
2) ..оптыка
3) ба..ул
4) ..уладар
а) устаўная літара в не пішацца
б) пішацца ўстаўная літара в
в) прыстаўная літара в не пішацца
г) пішацца прыстаўная літара в
6. Запішыце па-беларуску словазлучэнне осенняя паутина.