§ 13. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Практыкаванне № 113

Прачытайце верш. Якія словы і выразы дазваляюць уявіць восень як жывую істоту?

Падаюць яблыкі —
Тупае восень па садзе.сн
Жоўтае лісце
Мяце на кляновай градзе.
А надвячоркам
На прызбе нячутна прысядзе
І залацісты праменьчык
Ля ног пакладзе.
Будзе пра лета мінулае
Думаць паціху.
Гляне спакойна
На познія кветкі ў акне.
Здыме нязлосна
Са смуглай шчакі павуцінку
І гаркаваты начлежны дымок
Пракаўтне...
                                Г. Бураўкін.

 Знайдзіце ў вершы словы, напісанне якіх адпавядае правілу «Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных». Выкарыстоўваючы іх, а таксама словы навокал, воблачка, водбліск, вогнішча, вопратка, водсвет, вастралісты, вохра і інш., складзіце тэкст (4-6 сказаў) на тэму «Тупае восень па садзе».