§ 13. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Практыкаванне № 111

Прачытайце верш. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

На возеры — зялёны астравок,
Нібы застыў на хвалях паплавок.
На астравок зялёны не вяслуйм,
Ты гэтых ціхіх хваль не расхвалюй.
                                      К. Камейша.

• Ці з’яўляюцца аднакаранёвымі словы хвалі і расхваляваць?
Запішыце верш па памяці. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

ВУГЛАВЫ — ВУГЛАВАТЫ

Вуглавы' —
1. Які мае форму вугла: вуглавое злучэнне.
2. Які стаіць на вуглу, на перакрыжаванні вуліц: вуглавы дом.

Вуглавáты — з выступамі, няроўны: вуглаваты почырк.