§ 13. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Практыкаванне № 115-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца прыстаўная літара в:
1) ..узельчык;
2) ..оддаль;
3) ..урок;
4) ..остраў;
5) ..аблачынка.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца прыстаўная (устаўная) літара:
1) аб..углены;
2) на..огул;
3) ..угор;
4) Тадэ..уш;
5) ..оптам.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) заушніцы;
2) вужака;
3) вохра;
4) оканне;
5) окліч.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) вопытны;
2) астрыё;
3) увосень;
4) ордэн;
5) вуглярод.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і асаблівасцямі іх правапісу.
1) чарна..усы
2) ..оптыка
3) ба..ул
4) ..уладар

а) устаўная літара в не пішацца
б) пішацца ўстаўная літара в
в) прыстаўная літара в не пішацца
г) пішацца прыстаўная літара в

6. Запішыце па-беларуску словазлучэнне осенняя паутина.