§ 12. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных

Практыкаванне № 107

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Абгрунтуйце сваю думку.

Беларусь — наш агульны дом

У Беларусі жывуць прадстаўнікі звыш 140 нацыянальнасцей. Гісторыя адных налічвае шмат стагоддзяў, іншыя прыехалі ў нашу краіну ў мінулым стагоддзі, нехта — у апошнія гады. Прычыны, па якіх усе яны апынуліся ў Беларусі, розныя. Але наша краіна для ўсіх зрабілася другой радзімай, дзе яны вучацца, працуюць, бяруць шлюб, дзе нараджаюцца іх дзеці, дзе знаходзяцца магілы іх продкаў.сн

Цяжка перадаць словамі пачуцці, якія ахопліваюць чалавека, ка­лі ён далёка ад радзімы сустракае земляка. Спытайце, што яны ад­чуваюць у гэты момант, і вам адкажуць: адразу вее цяплом, перад вачыма ў адзін момант з’яўляюцца родны дом, бацькі, браты, сёстры. Усім хочацца чуць родную мову, успамінаць дарагія сэрцу мясціны. І гэта, мабыць, натхняе людзей на стварэнне свайго нацыянальнага асяродка. З другога боку, гэта дае магчымасць больш грунтоўна расказаць суайчыннікам пра свой народ, гісторыю і культуру сваёй краіны (Паводле Л. Міхальчук).

Выпішыце з тэксту словы з арфаграмамі — звонкімі і глухімі зычнымі. Растлумачце іх напісанне.
 Ці даводзілася вам далёка ад радзімы сустракаць земляка? Раскажыце пра свае пачуцці.