Печатать книгуПечатать книгу

§ 12. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 12. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 03:59

Правіла

Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова і перад глухімі, азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі, прыпадабненне шыпячых да свісцячых і свісцячых да шыпячых на пісьме не перадаецца: след — сле[т], лыжка — лы[ш]ка, малацьба — мала[д⁀з’]ба, на сцежцы — на сце[с]цы, пераносчык — перано[ш]чык.

Для праверкі правільнасці перадачы на пісьме звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных трэба змяніць слова ці падабраць аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага быў галосны або санорны: след — сляды, лыжка — лыжак, малацьба — малаціць, на сцежцы — сцежачка, пераносчык — пераносіць.

У запазычаных словах напісанне зычных, якія нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: баскетбол, вакзал, айсберг.

Практыкаванне № 104

 Дапоўніце тэкст лінгвістычнага паведамлення. Праілюструйце яго пры­кладамі.

Звонкія зычныя перад глухімі і на канцы слова вымаўляюцца ... . Глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца ... . Каб праверыць права­піс літар, што абазначаюць звонкія і глухія зычныя гукі, трэба ... .

Шыпячыя зычныя перад свісцячымі вымаўляюцца як ... . Свіс­цячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як ... . Каб праверыць правапіс літар, што абазначаюць шыпячыя і свісцячыя зычныя гукі, трэба ... .

Практыкаванне № 105

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце яго падзел на абзацы.

Сялянская раскоша

На стале ў гліняных місках парыцца смажаная бульба з мясам. Каля яе — халаднікс са свежых агуркоў з цыбуляю і кропам. Каўбаса, паляндвіца, кумпяк, сала нарэзаны шчодрай рукой тоўстымі кавалкамі. У дадатак — толькі выняты з клінка* сыр, галушка масла, а каля іх — міска пахкага мёду з сотамі.

Зірнуўшы на ўсю гэту сялянскую раскошу, Кастусь напачатку падумаў, што яго сябар Лявон знарок рыхтаваўся да сустрэчы. Аднак, згадаўшы сваіх бацькоў і руплівых аднавяскоўцаў, успомніў, што на касьбу, жніво і іншыя цяжкія работы, як на свята, заўсёды пакідалі найлепшыя прысмакі (Паводле І. Канановіча).

Чаму на цяжкія работы людзі пакідалі найлепшыя прысмакі?
Пісьмова растлумачце правапіс звонкіх і глухіх зычных у выдзеленых словах.

У з о р: міска — міса.

НОСЧЫК — НОСЬБІТ

Нóсчык — рабочы, які пераносіць ручны багаж на вакзале; насільшчык: працаваць носчыкам.

Нóсьбіт — той, хто валодае, надзелены чым-небудзь, можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-небудзь: носьбіты мовы.

Практыкаванне № 106

Запішыце словы, выбіраючы з дужак патрэбную літару.

Дока(з/с), ма(г/х)чымасць, абе(т/д), на квета(ч/ц)цы, сто(г/х), ду(ж/ш)кі, газе(т/ч)чык, з’ез(д/т), у бо(ч/ц)цы, бара(дз/ц)ьба, пераво(з/ш)чык, лі(дж/ч)ба, на паду(с/ш)цы, но(з/с)ьбіт, вы­гля(д/т), у спрэ(ч/ц)цы, самалю(б/п)ства, рын(х/г), праба(ч/ц)це, ця(ж/ш)касць, ка(з/с)ьба, возьме(ш/с)ся.

• Зрабіце фанетычны разбор двух слоў, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар.

Практыкаванне № 107

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Абгрунтуйце сваю думку.

Беларусь — наш агульны дом

У Беларусі жывуць прадстаўнікі звыш 140 нацыянальнасцей. Гісторыя адных налічвае шмат стагоддзяў, іншыя прыехалі ў нашу краіну ў мінулым стагоддзі, нехта — у апошнія гады. Прычыны, па якіх усе яны апынуліся ў Беларусі, розныя. Але наша краіна для ўсіх зрабілася другой радзімай, дзе яны вучацца, працуюць, бяруць шлюб, дзе нараджаюцца іх дзеці, дзе знаходзяцца магілы іх продкаў.сн

Цяжка перадаць словамі пачуцці, якія ахопліваюць чалавека, ка­лі ён далёка ад радзімы сустракае земляка. Спытайце, што яны ад­чуваюць у гэты момант, і вам адкажуць: адразу вее цяплом, перад вачыма ў адзін момант з’яўляюцца родны дом, бацькі, браты, сёстры. Усім хочацца чуць родную мову, успамінаць дарагія сэрцу мясціны. І гэта, мабыць, натхняе людзей на стварэнне свайго нацыянальнага асяродка. З другога боку, гэта дае магчымасць больш грунтоўна расказаць суайчыннікам пра свой народ, гісторыю і культуру сваёй краіны (Паводле Л. Міхальчук).

Выпішыце з тэксту словы з арфаграмамі — звонкімі і глухімі зычнымі. Растлумачце іх напісанне.
 Ці даводзілася вам далёка ад радзімы сустракаць земляка? Раскажыце пра свае пачуцці.

Практыкаванне № 108

Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

На тонкой ниточке, купаешься в речке, намажьте на хлеб, на деревянной полочке, вышивка на наволочке, пользуешься фломастерами, вести на верёвочке, держишься за перила, в новой юбочке, дежурить на вышке, благодарить дочку, умножьте на семь, пломбир на палочке, заботишься о кошке, писать при свечке, рисунок на брошке, торопишься на встречу.

Растлумачце правапіс свісцячых і шыпячых зычных.
• Зрабіце сінтаксічны разбор двух словазлучэнняў з рознымі відамі сінтаксічнай сувязі (дапасаванне і кіраванне).

Практыкаванне № 109

Прачытайце афарызмы, растлумачце іх сэнс. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс зычных.

1. Табе зрабіўся блі(з/с)кім цэлы свет! А ці бліжэйшым стаў табе сусе(д/т)? (Н. Гілевіч). 2. Любоў і ла(д/т) узвышаюць, в..дуць за далягля(д/т). Варожасць і злосць прыніжаюць, адкідваюць наза(д/т) (А. Вярцінскі). 3. У нас добрая спа(д/ч)чына, паболей бы добрых спа(д/ч)ыннікаўл (М. Стральцоў). 4. Толькі блі(з/с)кіх збліжае ростань. Толькі з блі(з/с)кімі час у згодзе (Н. Мацяш). 5. Б..ла­русу і ў Парыжы сняцца б..лізна бяро(з/с) і сосен ме(дз/ц)ь (П. Панчанка).

Напішыце сачыненне-мініяцюру на тэму аднаго з афарызмаў (тып тэксту — разважанне).

Практыкаванне № 109-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара з:
1) про..ьба;
2) калы..ка;
3) перака..;
4) блу..ка;
5) ай..берг.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара д:
1) вокла..ка; 
2) вопра..ка;
3) у кле..цы;
4) раз’ез..;
5) зага..чык.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) эгзатычны;
2) дзядзька;
3) паўзці;
4) спражка;
5) незабутка.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) гандбол;
2) экіпаж;
3) анекдот;
4) перавозчык;
5) барадзьбіт.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх літарамі.
1) зака..чык
2) хвалюе..ся
3) разно..чык
4) на сце..цы

а) ж
б) ш
в) з
г) с

6. Ад дзеяслова прыходзіць утварыце і запішыце форму 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу.