§ 12. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных

Практыкаванне № 105

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце яго падзел на абзацы.

Сялянская раскоша

На стале ў гліняных місках парыцца смажаная бульба з мясам. Каля яе — халаднікс са свежых агуркоў з цыбуляю і кропам. Каўбаса, паляндвіца, кумпяк, сала нарэзаны шчодрай рукой тоўстымі кавалкамі. У дадатак — толькі выняты з клінка* сыр, галушка масла, а каля іх — міска пахкага мёду з сотамі.

Зірнуўшы на ўсю гэту сялянскую раскошу, Кастусь напачатку падумаў, што яго сябар Лявон знарок рыхтаваўся да сустрэчы. Аднак, згадаўшы сваіх бацькоў і руплівых аднавяскоўцаў, успомніў, што на касьбу, жніво і іншыя цяжкія работы, як на свята, заўсёды пакідалі найлепшыя прысмакі (Паводле І. Канановіча).

Чаму на цяжкія работы людзі пакідалі найлепшыя прысмакі?
Пісьмова растлумачце правапіс звонкіх і глухіх зычных у выдзеленых словах.

У з о р: міска — міса.

НОСЧЫК — НОСЬБІТ

Нóсчык — рабочы, які пераносіць ручны багаж на вакзале; насільшчык: працаваць носчыкам.

Нóсьбіт — той, хто валодае, надзелены чым-небудзь, можа быць выразнікам, прадстаўніком чаго-небудзь: носьбіты мовы.