§ 8. Правапіс галосных  О, Э, А

Практыкаванне № 83

Прачытайце тэкст. Пра якую ўнікальную традыцыю ў ім паведамляецца?

Унікальная традыцыя

Традыцыя вырабу птушкі-абярэга з расшчэпленай драўніны на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці існавала не адно стагоддзе. Адметныя рысы і форма надаюць птушкам-абярэгам лёгкасць і здольнасць рэагаваць на рух паветра.сн Абрысамі шчэпавая птушка нагадвае кола або сонечны дыск, які ахінае чалавека, аберагае ад злога.

Птушку выраблялі як цацку для дзіцяці, што мусіла ахоўваць яго ад «дрэннага вока» і іншых няшчасцяў. А на вялікія святы шчэпавымі птушкамі ўпрыгожвалі покуць.

Сёння шчэпавую птушку выкарыстоўваюць для аздаблення інтэр’ераў, а таксама як сувенір, што перадае этнічную спецыфіку рэ­гіёна (Паводле А. Сташкевіч, Т. Валодзінай, Л. Анцух, А. Мікульчык).

Знайдзіце ў тэксце сказы, змест якіх адпавядае малюнку.
 З якой мэтай выраблялі шчэпавых птушак? Пісьмова адкажыце на пытанне, выкарыстоўваючы пабочныя словы па-першае, па-другое і да т. п.