§ 8. Правапіс галосных  О, Э, А

Правіла

1. Літары о, э звычайна пішуцца пад націскам.
Не пад націскам на месцы
о, э пішацца а: мóва — маўлéнне, шэ̀лест — шалясцéць.

2. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: глóтка — глытáць, дрóвы — дрывóтняа таксама ў словах я́блык, я́блыня, я́блычны.
У адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем літара
ы пішацца ў некаторых запазычаных словах: брызéнт, дрызíна, інжынéр, канцыля́рыя, рысóра, цырымóнія, а таксама ў словах пóчырк, трывóга.

3. Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам:
а) пасля зацвярдзелых, а таксама [д] і [т]:
чэ̀рствы, рэдáктар, кáтэт, дэтáль, ацэ̀нка, Жэнéва;
б) у пачатку некаторых запазычаных слоў: э̀
ра, экзэмпля́р, Эстóнія;
в) на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя
л, к: купэ̀, галіфэ̀, кашнэ̀, каратэ̀, Душанбэ̀ (а л е: філé, сáльта­-мартáле*, пікé, камюнікé).

4. Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: хóлад, рамóнт, тры́а, сальфéджыа, Тóкіа.

5. Канцавыя ненаціскныя ­-эль, ­-эр у запазычаных словах перадаюцца як ­-аль, ­-ар: шнíцаль, лíдар, камп’ю̀тар, мéнеджар, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца ­-эль, ­-эр: Лáндэр, Юпíтэр, Óдэр.