Печатать книгуПечатать книгу

§ 8. Правапіс галосных  О, Э, А

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 8. Правапіс галосных  О, Э, А
Напечатано:: Гость
Дата: Вторник, 7 Май 2024, 23:21

Правіла

1. Літары о, э звычайна пішуцца пад націскам.
Не пад націскам на месцы
о, э пішацца а: мóва — маўлéнне, шэ̀лест — шалясцéць.

2. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: глóтка — глытáць, дрóвы — дрывóтняа таксама ў словах я́блык, я́блыня, я́блычны.
У адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем літара
ы пішацца ў некаторых запазычаных словах: брызéнт, дрызíна, інжынéр, канцыля́рыя, рысóра, цырымóнія, а таксама ў словах пóчырк, трывóга.

3. Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам:
а) пасля зацвярдзелых, а таксама [д] і [т]:
чэ̀рствы, рэдáктар, кáтэт, дэтáль, ацэ̀нка, Жэнéва;
б) у пачатку некаторых запазычаных слоў: э̀
ра, экзэмпля́р, Эстóнія;
в) на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя
л, к: купэ̀, галіфэ̀, кашнэ̀, каратэ̀, Душанбэ̀ (а л е: філé, сáльта­-мартáле*, пікé, камюнікé).

4. Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: хóлад, рамóнт, тры́а, сальфéджыа, Тóкіа.

5. Канцавыя ненаціскныя ­-эль, ­-эр у запазычаных словах перадаюцца як ­-аль, ­-ар: шнíцаль, лíдар, камп’ю̀тар, мéнеджар, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца ­-эль, ­-эр: Лáндэр, Юпíтэр, Óдэр. 

Практыкаванне № 76

У словах кожнага радка назавіце агульную для іх арфаграму.

а) Баксёр, жамчужына, дабрыня, прасіць, драўляны;
б) брыво, глыток, крывавы, грымоты, крышы´ць;
в) дэталь, чэмпіён, тэатр, жэле, рэльеф;
г) фламастар, кратар, шніцаль, лідар, прынтар.

Практыкаванне № 77

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

Ац..ніць, с..кратар, ж..леза, ч..мпіянат, р..форма, майст..р, ш..снаццаць, р..корд, ш..дэўр, інж..нер, с..рдэчны, ш..рсць, ш..рсцяны, ч..рніцы, бр..зент, выстр..л, кар..спандэнт, р..дыска, мад..льер, ч..мадан, эпіт..т, ц..гляны.

ЦАГЕЛЬНЫ — ЦАГЛЯНЫ

Цагéльны — які мае адносіны да вырабу цэглы: цагельны завод.
Цагля́ны
1. Зроблены з цэглы, мураваны; які мае адносіны да цэглы: цагляная царква.
2. Які мае колер цэглы; карычнявата-чырвоны: цагляны колер скуры.

Практыкаванне № 78

Прачытайце верш. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Пяшчотны, сіні, летні вечар
Струменіць водар навакол.
Драч хрыпату на лузе лечыць
Мядовым цёплым малаком.

Над рэчкай неба маладое,
На хвалі маладзік прылёг,
І рыба скача над вадою,
Прыняўшы зоркі за гарох.

Смяеццаф сцішанае рэха
Таемнай радасцю дзяўчат...
Здалёку я сюды прыехаў
Паслухаць ноч і памаўчаць.
                               М. Пазнякоў.

Якімі моўнымі сродкамі паэт стварыў малюнак летняга вечара?
Да выдзеленых слоў падбярыце і запішыце аднакаранёвыя словы так, каб адбывалася чаргаванне галосных гукаў [о] — [а], [э] — [а].

Практыкаванне № 79

Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс галосных.

Гардероб, рецепт, реклама, академический, черепаха, характеристика, лотерея, демографический, бровь, кратер, адрес, шёлковый, мастер, тревога, щедрый, купе, экономика, секрет, кондитер, портфолио, резюме, жетон, барельеф, Манчестер.

У беларускай мове паводле традыцыі аканне фіксуецца на пісьме. Гэтым наша мова адрозніваецца ад дзвюх усход-неславянскіх сясцёр-суседак — рускай і ўкраінскай.
Параўнаем: молоко (руск.), молоко (укр.) і малако (бел.).

Чаму так сталася? Мы амаль не маем рэдукцыі (своесаблівага скарачэння) галосных [о], [э] ў ненаціскных пазіцыях: воды — вада, рэкі — рака.

А ў рускай мове рэдукцыя — з’ява распаўсюджаная, яна нават вызначае традыцыю вымаўлення.

Мы ж акаем, і аканне — прымета нашай мовы. I ад яго нікуды не падзенешся (Паводле В. Іўчанкава).

Практыкаванне № 80

Прачытайце тэкст. Дакажыце тэзіс, сфармуляваны ў першым сказе.

Жменька зямлі можа стаць рэліквіяй. Роднай зямельцы, у якой былі пахаваны продкі, прыпісваліся ахоўныя функцыі.сн Выпраў­ляючыся ў чужую старану, чалавек браў з сабою жменю зямлі і, як пісаў А. Багдановіч, «зашыўшы яе ў шматок палатна, вешаў на гру­дзях: калі давядзецца памерці на чужыне, то яго прах усё ж будзе спачываць разам з роднай зямелькаю». Зямлю бралі ў падарожжа і для таго, каб высыпаць на чужыне ў крыніцу, калі вада там нясмачная.

Зямля ў фальклорных творах характарызуецца як наймацнейшая, багатая, пладавітая, поўная, працавітая, шчодрая, чыстая. Ад­сюль пажаданне «Будзь весел, як сват на вяселлі, здароў, як вада, ба­гат, як зямля!» (Паводле І. Швед).

Выпішыце з тэксту словы, у якіх націскны гук [о] можа чаргавацца з нена­ціскным [а]. Запішыце словы парамі.

У з о р: можа — магла.

Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
 Прывядзіце прыклады беларускіх прыказак, у якіх словы зямля, вада ўжы­ваюцца ў памяншальна-ласкальнай форме.

Практыкаванне № 82

Запішыце запазычаныя словы, якім адпавядаюць прыведзеныя лексічныя значэнні.

1. Розум, здольнасць чалавека мысліць і разважаць.
2. Музычны твор або частка яго ў павольным тэмпе.
3. Узнаўленне карцін, малюнкаў, чарцяжоў шляхам фатаграфіі, клішэ.
4. Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.
5. Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, выдачу чаго-небудзь.
6. Вузкі шалік на шыю.
7. Той, хто пасылае паштовае адпраў­ленне; адпраўнік.
8. Спецыяліст па кіраўніцтве вытворчасцю, работай прадпрыемства.
9. Механічная чыгуначная машына, якая рухаецца па рэйках уручную або з дапамогай рухавіка.
10. Штаны, якія аблягаюць калені і расшыраюцца ўгару.

Д л я  д а в е д к і: канц..лярыя, галіф.., орд..р, адр..сант, др..зіна, р..прадук­цыя, менедж..р, інт..лект, адажы.., кашн.. .

Практыкаванне № 81

апішыце зрокавы слоўнікавы дыктант па тэме «Правапіс галосных о, э, а».

Выканаць заданне >>>

Практыкаванне № 83

Прачытайце тэкст. Пра якую ўнікальную традыцыю ў ім паведамляецца?

Унікальная традыцыя

Традыцыя вырабу птушкі-абярэга з расшчэпленай драўніны на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці існавала не адно стагоддзе. Адметныя рысы і форма надаюць птушкам-абярэгам лёгкасць і здольнасць рэагаваць на рух паветра.сн Абрысамі шчэпавая птушка нагадвае кола або сонечны дыск, які ахінае чалавека, аберагае ад злога.

Птушку выраблялі як цацку для дзіцяці, што мусіла ахоўваць яго ад «дрэннага вока» і іншых няшчасцяў. А на вялікія святы шчэпавымі птушкамі ўпрыгожвалі покуць.

Сёння шчэпавую птушку выкарыстоўваюць для аздаблення інтэр’ераў, а таксама як сувенір, што перадае этнічную спецыфіку рэ­гіёна (Паводле А. Сташкевіч, Т. Валодзінай, Л. Анцух, А. Мікульчык).

Знайдзіце ў тэксце сказы, змест якіх адпавядае малюнку.
 З якой мэтай выраблялі шчэпавых птушак? Пісьмова адкажыце на пытанне, выкарыстоўваючы пабочныя словы па-першае, па-другое і да т. п.

Практыкаванне № 83-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:
1) партфолі..; 
2) бухгалт..р; 
3) інж..нер;
4) др..жыць;
5) тр..нажор.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара э:
1) д..карацыя;                                                   
2) лід..р;
3) ш..птаць;
4) поч..рк;
5) Юпіт..р.

3. Адзначце правільна напісаныя словы:
1) яблык; 
2) шэсцёрка;
3) дэтэктыў;
4) крашыць;
5) экзэмпляр.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) кратар;
2) счарсцвець; 
3) інтэрнэт;
4) латэрэя;
5) грымоты.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх літарамі:
1) сц..нарый
2) бр..зент
3) тры..
4) шч..дры

а) а
б) э
в) ы
г) о

6. Запішыце па-беларуску словазлучэнне шерстяной свитер.