§ 8. Правапіс галосных  О, Э, А

Практыкаванне № 80

Прачытайце тэкст. Дакажыце тэзіс, сфармуляваны ў першым сказе.

Жменька зямлі можа стаць рэліквіяй. Роднай зямельцы, у якой былі пахаваны продкі, прыпісваліся ахоўныя функцыі.сн Выпраў­ляючыся ў чужую старану, чалавек браў з сабою жменю зямлі і, як пісаў А. Багдановіч, «зашыўшы яе ў шматок палатна, вешаў на гру­дзях: калі давядзецца памерці на чужыне, то яго прах усё ж будзе спачываць разам з роднай зямелькаю». Зямлю бралі ў падарожжа і для таго, каб высыпаць на чужыне ў крыніцу, калі вада там нясмачная.

Зямля ў фальклорных творах характарызуецца як наймацнейшая, багатая, пладавітая, поўная, працавітая, шчодрая, чыстая. Ад­сюль пажаданне «Будзь весел, як сват на вяселлі, здароў, як вада, ба­гат, як зямля!» (Паводле І. Швед).

Выпішыце з тэксту словы, у якіх націскны гук [о] можа чаргавацца з нена­ціскным [а]. Запішыце словы парамі.

У з о р: можа — магла.

Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
 Прывядзіце прыклады беларускіх прыказак, у якіх словы зямля, вада ўжы­ваюцца ў памяншальна-ласкальнай форме.