§ 8. Правапіс галосных О, Э, А
Практыкаванне № 79
Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце правапіс галосных.
Гардероб, рецепт, реклама, академический, черепаха, характеристика, лотерея, демографический, бровь, кратер, адрес, шёлковый, мастер, тревога, щедрый, купе, экономика, секрет, кондитер, портфолио, резюме, жетон, барельеф, Манчестер.
У беларускай мове паводле традыцыі аканне фіксуецца на пісьме. Гэтым наша мова адрозніваецца ад дзвюх усход-неславянскіх сясцёр-суседак — рускай і ўкраінскай. Чаму так сталася? Мы амаль не маем рэдукцыі (своесаблівага скарачэння) галосных [о], [э] ў ненаціскных пазіцыях: воды — вада, рэкі — рака. А ў рускай мове рэдукцыя — з’ява распаўсюджаная, яна нават вызначае традыцыю вымаўлення. Мы ж акаем, і аканне — прымета нашай мовы. I ад яго нікуды не падзенешся (Паводле В. Іўчанкава). |