§ 8. Правапіс галосных  О, Э, А

Практыкаванне № 78

Прачытайце верш. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Пяшчотны, сіні, летні вечар
Струменіць водар навакол.
Драч хрыпату на лузе лечыць
Мядовым цёплым малаком.

Над рэчкай неба маладое,
На хвалі маладзік прылёг,
І рыба скача над вадою,
Прыняўшы зоркі за гарох.

Смяеццаф сцішанае рэха
Таемнай радасцю дзяўчат...
Здалёку я сюды прыехаў
Паслухаць ноч і памаўчаць.
                               М. Пазнякоў.

Якімі моўнымі сродкамі паэт стварыў малюнак летняга вечара?
Да выдзеленых слоў падбярыце і запішыце аднакаранёвыя словы так, каб адбывалася чаргаванне галосных гукаў [о] — [а], [э] — [а].