§ 8. Правапіс галосных О, Э, А
Правіла
1. Літары о, э звычайна пішуцца пад націскам. 2. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: глóтка — глытáць, дрóвы — дрывóтня, а таксама ў словах я́блык, я́блыня, я́блычны. 3. Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам: 4. Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: хóлад, рамóнт, тры́а, сальфéджыа, Тóкіа. 5. Канцавыя ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шнíцаль, лíдар, камп’ю̀тар, мéнеджар, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца -эль, -эр: Лáндэр, Юпíтэр, Óдэр. |