§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет

Практыкаванне № 50

 Прачытайце. Запішыце прыказкі, якіх вы раней не чулі. Раскажыце, якія пра­вілы маўленчага этыкету адлюстраваны ў народных выслоўях. З дапамогай якіх моўных сродкаў ствараецца сітуацыя далікатнасці, ветлівасці, уважлівасці да суразмоўцы?

1. Без’языкага за адваката не бяруць. 2. Выказанага слова да губы не вернеш. 3. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. 4. За доўгі язык не пахваляць. 5. Конь вырвецца — дагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш. 6. Рана загоіцца, а злое сло­ва — ніколі. 7. Слухай многа, а гавары мала. 8. Дрэннае слова і са­лодкім мёдам не заясі.