§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет

Правіла

Маўленчы этыкет — сістэма правіл маўленчых паводзін, якія выкарыстоўваюцца ў тыповых сітуацыях зносін (знаёмства, зварот, сустрэча, развітанне, падзяка і інш.).

Маўленчыя этыкетныя формулы выступаюць як форма выражэння ветлівасці, паважлівых, добразычлівых адносін да субяседніка. Правілы маўленчага этыкету маюць нацыянальны, адметны характар, яны абавязковыя для членаў грамадства.

Пры ўжыванні формул ветлівасці трэба ўлічваць іх гістарычную зменлівасць. Так, пры звароце да  слухачоў у розныя перыяды развіцця грамадства ўжываліся наступныя маўленчыя формулы: таварышы, грамадзяне, грамада, панове, спадарства.

Веданне і дарэчнае выкарыстанне правіл маўленчага этыкету выяўляе ўзровень агульнай культуры асобы, яе інтэлігентнасць, выхаванасц.