§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет

Практыкаванне № 48

Прачытайце віншаванні з нагоды юбілею часопіса «Роднае слова». Пра­са­чыце, як праз віншавальны тэкст выяўляецца моўная асоба, яе творчасць, далікатнасць, арыгінальнасць, духоўнасць.

Шчыра, па-сяброўску зычым Вам натхнення і ра­дасці, светлай любові, плённай працы і вернай службы на карысць Беларусі, роднай зямлі. Няхай і наступныя гады прынясуць нам усімм жаданае ўзаемаразуменне і азораць ім далейшы шлях да міру і згоды.сн

***

Да такой прыгожай даты хочацца знайсці незвычайныя словы. Дзякуй за тое, што побач з Вамі зноў і зноў зачароўваешсяф родным словам. Спадзя­ёмсяс, што яшчэ доўгія гады мы будзем мець магчымасць вучыцца ў Вас любові да роднага слова.

***

Нам дарагі Ваш шчыры і добры талент служыць Слову, людзям.сн Не стамляйцеся быць чалавечнымі!

 Падрыхтуйце тэкст віншавальнай паштоўкі ў дзень нараджэння для маці (бацькі, бабулі, дзядулі, сястрычкі, браціка). Знайдзіце дарагія, кранальныя словы, пастарайцеся выказаць сваю любоў і пяшчоту да родных людзей.