§ 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет

Практыкаванне № 43

 Прачытайце. Растлумачце значэнне прыведзеных паронімаў, запішыце сло­вазлучэнні (сказы) з імі. Як звязана паранімія з дакладнасцю маўлення? Ка­рыстайцеся тлумачальнымі слоўнікамі або «Слоўнікам паронімаў беларус­кай мовы» С. Грабчыкава.

Абагуліць — абагульніць, абанент — абанемент, адрасат — адрасант, беска­рыс­лівы — бескарысны, выхаванец — вы­хавальнік, метэарыт — метэор, моў­ны — маўленчы, падаўжэнне — падваенне, публічны — пуб­лі­цы­стычны, цікавы — цікаўны, чалавечы — чалавечны, частот­ны — часты, эфектны — эфектыўны.