§ 3. Тэкст, прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)

Практыкаванне 29

Прачытайце назву пісьмовага выказвання. Як вы думаеце, пра што пойдзе ў ім размова? Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?
Прачытайце само выказванне. Вызначце, якая з прымет тэксту ў ім ад­cутнічае. Абгрунтуйце сваю думку.

Вышыня

Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў ча(ц/т)вёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр*. Калі ачуняў, м..не выпусцілі з хаты ў двор.

Узлезці па баране можна вунь куды — па(т/д) самую страху хлява. Пале(з/с). А барана, як жывая, адарвалася ад сцяны і кульнулася з верхалазам у снег. Не ўдарыўся. Але як выле(з/с)ці (з)пад бараны? Клікаць на дапамогу? Не. Ёсць жа і ў малога гонар! Ды і баяўся. Доб­ра, калі выйдзе маці ці бабуля. А калі дзед Міначка?

Каля хлява стаяла барана зубамі да сц..ны. Але якая ж добрая лесвіца! І якая вышыня! А ўсіх нас не толькі ў маленстве, але і ў сталым (у/ў)зросце цягне ў вышыню — (у/ў)неба. (Не/ня)дарэмна людзі пал..целі ў космас.

Доўга я грэбаўся ў снезе — выбіраўся (з)пад бараны. Выбраўся. Сам. І ад таго адчуў сябе пераможцам, героем, як бы за колькі хвілін падрос. І вынес перакананне: калі добра пастарацца, то можна і самому выбрацца з бяды.сн Невялікай. Але калі бяда вялікая, то кліч на падмогу людзей. Людзі памогуць.

Стаяла снежная зіма. Здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. І ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым. Але чым заняцца малому? (Паводле І. Шамякіна).

Аднавіце вусна паслядоўнасць частак выказвання, каб атрымаўся тэкст. За­пішыце тую частку, якая адпавядае малюнку. Раскрыйце дужкі, устаўце прапу­шчаныя літары. Абгрунтуйце іншыя напісанні слоў у тэксце.