§ 3. Тэкст, прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, завершанасць тэксту (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)

Практыкаванне 27

Размясціце сказы так, каб атрымаўся тэкст. Запішыце яго.

Вярбовы парастак
(японская народная казка)

Паклікаў ён слугу і сказаў: «Даглядай добра парастак, сачы, каб су­седскіяф дзеці яго не вырвалі». Але трэба было яму на тыдзень з’ехаць. Гаспадар пасадзіў вярбовы парастак, паліваў яго кожны дзень. «Доб­ра», — адказаў слуга.
Праз тыдзень гаспадар вярнуўся. Парастак быў зусім вялы. «Я з па­растка вачэй не зводзіў, — адказаў яму слуга. — З ранку да самага вечара глядзеў на яго. А калі цямнела, вырываў, заносіў у дом і за­чы­няў у шуфлядзе». «Ты не паліваў яго?» — раззлаваўся гаспадар.

Якая з прыведзеных прыказак, з вашага пункту гледжання, найбольш дакладна перадае асноўную думку тэксту? Абгрунтуйце сваё меркаванне.
1. Што галава, то і розум.
2. З-за дурной галавы нагам няма спакою.
3. Людзей слухай, а свой розум май.
4. Усё знай, ды не ўсё бай.
Вызначце спосаб сувязі сказаў у тэксце казкі пра парастак. Ахарактарызуйце сродкі сувязі, якія дазволілі вам правільна размясціць сказы.
 Раскажыце (пры неабходнасці карыстаючыся схемай) пра спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце.