§ 1. Мова як грамадская з’ява. Функцыі мовы

Практыкаванне 8

Прачытайце фрагмент артыкула пра круглы стол, прысвечаны праблемам упарадкавання камп’ютарнай тэрміналогіі, які адбыўся напачатку 2020 г. у Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам навукоўцаў і прадстаўнікоў ІТ-сферы.

У сваім выступленні першы намеснік дырэктара Цэнтра даследа­ван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец звярнуў увагу на тое, што прысутнасць беларускай мовы ў камп’ютарным асяроддзі — адна з умоў яе далейшага захаван­ня і выкарыстання.

«У даследаванні венгерскага лінгвіста Андраша Карная “Лічбавая смерць моў”, апублікаваным некалькі гадоў назад, сказана пра тое, што толькі чатыры працэнты з існуючых у свеце жывых моў прад­стаў­лены ў інтэрнэце», — падкрэсліў А. Лукашанец. «Ёсць вялікі вір­туальны кні­газбор “Беларуская палічка” (www.knihi.com), а гэта тыся­чы кніг. Беларуская мова прадстаўлена і ў сацыяль­ных сетках», — за­значыў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.
У месенджары Viber працягваюць з’яўляцца беларускамоўныя стыкеры, сёння ёсць магчымасць усталяваць Windows 10 на беларус­кай мове. Будзе жаданне і запыт — будзе і далейшая праца ў гэтым кірунку. Усё залежыць ад карыстальнікаў — ад нас з вамі! (Паводле С. Дубовіка).

 Раскажыце пра функцыянаванне беларускай мовы ў інтэрнэце, выкарыстоў­ваючы звесткі з тэксту і ўласны вопыт.
 Запішыце складаныя словы з тэксту, растлумачце спосаб іх утварэння.
 Назавіце дзеепрыметнікі, ужытыя ў тэксце. Вызначце іх форму і граматычнае значэнне (лік, род або склон), сінтаксічную ролю ў сказе.