Печатать книгуПечатать книгу

§ 1. Мова як грамадская з’ява. Функцыі мовы

1. Прачытайце тэкст. Раскажыце пра ролю мовы ў жыцці чалавека, грамадства.

Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаю´ць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляц­ца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і за­свойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Усё гэта адбыва­ец­ца ў людской супольнасці — грамадстве, у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, якая ўключае ў сябе гаварэнне, успрыманне і ра­­зуменне прачытанага (чытанне) ці пачутага (аўдзіраванне), а таксама пісьмо. Іншымі словамі, мова — гэта сістэма адзінак (словы, грама­тыч­ныя формы і інш.), з дапамогай якіх людзі ўступаюць у сура­змоўніцтва паміж сабой, г. зн. уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.

Агульнавядома, што мова з’яўляецца найважнейшым і асноўным сродкам зносін паміж людзьмі. З дапамогай мовы чалавецтвам фік­су­юц­ца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Іх за­сваен­не, усе працэсы навучання людзей (у тым ліку ва ўстановах адукацыі) звя­заны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным срод­кам атрымання ведаў, перадачы духоўнай і матэрыяльнай культу­ры чалавецтва. Мова адыгрывае га­лоў­ную ролю і ў фарміраванні све­та­погляду і інтэлекту чалавека.

Дасягненні народа, нацыі ў развіцці навукі, мастацкай літаратуры і іншых галін духоўнай культуры ажыццяўляюцца пры дапамозе род­най мовы. Вось чаму кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць нацыянальную мову. Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ве­даць мову таго народа, на зямлі якога ты жывеш. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да шматграннай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага народа.

Назавіце асноўныя функцыі, якія выконвае мова ў грамадстве. Якая роля род­най мовы ў жыцці чалавека?
2. Прачытайце пачатак і заканчэнне выказвання аб функцыях мовы. Вусна дапоўніце яго, выкарыстоўваючы прыведзеную схему.

Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае (непасрэдна або апасродкавана) усе сферы жыцця чалавека. Таму і функцый у яе некалькі. Асноўнымі з іх з’яўляюцца: камунікатыўная, ... .
...
Кожная функцыя выконвае сваю ролю, але ўсе разам яны служаць таму, каб мова магла быць эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі.

3. Прачытайце. Дакажыце, што нашы продкі разумелі значэнне слова (мовы) у жыцці грамадства. Якія функцыі мовы называюцца ў творах вуснай народнай творчасці?
Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. У штодзённай маўленчай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго пры­роду. I тое, што нашы продкі пакінулі нам узоры выкарыстання слова, сведчыць, што яны мелі добры моўны густ, разумелі значэнне мовы ў жыцці грамадства.
Народ даўно заўважыў, што мова — найважнейшым сродак зно­сін, і выказаў гэту думку вобразна і даступна: Язык да Кіева давядзе. Н..в..домая дарога на канц.. языка.
Разумелі людзі і такую функцыю мовы, як уздзеянне, здольнасць слова выкліка´ць у слухача пэўныя эмоцыі. Добрае, шчырае слова высока цэніцца ў народзе. Яно ўздымаем настрой, надае сілы, дапамагае жыць. Невыпадкова яго параўноўваюць з прадметамі і з’явамі, якія маюць вялікае значэнне ў жыцці чалавека: Ласкава.. слоўка, як сонейка, грэ.. . Ласкава.. слова — што д..ень ясн.. . Скажа — як мёдам памажа.
Але слова можа і балюча параніць. Такое слова асуджаецца ў народзе як найбольшае зло: Рана гоіцца, злое слова — ніколі. Слова як соль. Сказа.. — як цвік у сэрца ўбі.. . Язык як перац.
Слова збліжае, аб’ядноўвае людзей, яно і раз’ядноўвае іх. Таму народная мудрасць гаворыць: Ліхое* слова пракаўтні. Як брыдкае слова сказаць, лепш язык выплюнуць. Перакусі, што маеш сказаць (Паводле А. Каўруса).
Запішыце прыказкі, у якіх прапушчаны літары. Растлумачце правапіс.
Падбярыце і запішыце сінонімы да выдзеленых слоў.

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 1. Мова як грамадская з’ява. Функцыі мовы
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 6 Май 2024, 14:48

Практыкаванне 1

Прачытайце тэкст. Раскажыце пра ролю мовы ў жыцці чалавека, грамадства.

Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаю́ць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляц­ца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і за­свойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Усё гэта адбыва­ец­ца ў людской супольнасці — грамадстве, у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, якая ўключае ў сябе гаварэнне, успрыманне і ра­­зуменне прачытанага (чытанне) ці пачутага (аўдзіраванне), а таксама пісьмо. Іншымі словамі, мова — гэта сістэма адзінак (словы, грама­тыч­ныя формы і інш.), з дапамогай якіх людзі ўступаюць у сура­змоўніцтва паміж сабой, г. зн. уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.

Агульнавядома, што мова з’яўляецца найважнейшым і асноўным сродкам зносін паміж людзьмі. З дапамогай мовы чалавецтвам фік­су­юц­ца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Іх за­сваен­не, усе працэсы навучання людзей (у тым ліку ва ўстановах адукацыі) звя­заны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным срод­кам атрымання ведаў, перадачы духоўнай і матэрыяльнай культу­ры чалавецтва. Мова адыгрывае га­лоў­ную ролю і ў фарміраванні све­та­погляду і інтэлекту чалавека.

Дасягненні народа, нацыі ў развіцці навукі, мастацкай літаратуры і іншых галін духоўнай культуры ажыццяўляюцца пры дапамозе род­най мовы. Вось чаму кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць нацыянальную мову. Добра, калі чалавек ведае некалькі моў, але найперш трэба ве­даць мову таго народа, на зямлі якога ты жывеш. Гэта дапаможа далучыцца да багатага жыццёвага вопыту беларусаў, да шматграннай духоўнай і матэрыяльнай культуры працавітага і мудрага народа.

Назавіце асноўныя функцыі, якія выконвае мова ў грамадстве. Якая роля род­най мовы ў жыцці чалавека?

Практыкаванне 2

Прачытайце пачатак і заканчэнне выказвання аб функцыях мовы. Вусна дапоўніце яго, выкарыстоўваючы прыведзеную схему.

Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае (непасрэдна або апасродкавана) усе сферы жыцця чалавека. Таму і функцый у яе некалькі. Асноўнымі з іх з’яўляюцца: камунікатыўная, ... .
...
Кожная функцыя выконвае сваю ролю, але ўсе разам яны служаць таму, каб мова магла быць эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі.

Практыкаванне 3

Прачытайце. Дакажыце, што нашы продкі разумелі значэнне слова (мовы) у жыцці грамадства. Якія функцыі мовы называюцца ў творах вуснай народнай творчасці?

Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. У штодзённай маўленчай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго пры­роду. I тое, што нашы продкі пакінулі нам узоры выкарыстання слова, сведчыць, што яны мелі добры моўны густ, разумелі значэнне мовы ў жыцці грамадства.

Народ даўно заўважыў, што мова — найважнейшым сродак зно­сін, і выказаў гэту думку вобразна і даступна: Язык да Кіева давядзе. Н..в..домая дарога на канц.. языка.

Разумелі людзі і такую функцыю мовы, як уздзеянне, здольнасць слова выкліка´ць у слухача пэўныя эмоцыі. Добрае, шчырае слова высока цэніцца ў народзе. Яно ўздымаем настрой, надае сілы, дапамагае жыць. Невыпадкова яго параўноўваюць з прадметамі і з’явамі, якія маюць вялікае значэнне ў жыцці чалавека: Ласкава.. слоўка, як сонейка, грэ.. . Ласкава.. слова — што д..ень ясн.. . Скажа — як мёдам памажа.

Але слова можа і балюча параніць. Такое слова асуджаецца ў народзе як найбольшае зло: Рана гоіцца, злое слова — ніколі. Слова як соль. Сказа.. — як цвік у сэрца ўбі.. . Язык як перац.

Слова збліжае, аб’ядноўвае людзей, яно і раз’ядноўвае іх. Таму народная мудрасць гаворыць: Ліхое* слова пракаўтні. Як брыдкае слова сказаць, лепш язык выплюнуць. Перакусі, што маеш сказаць (Паводле А. Каўруса).

Запішыце прыказкі, у якіх прапушчаны літары. Растлумачце правапіс.
 Падбярыце і запішыце сінонімы да выдзеленых слоў.

Практыкаванне 4

Прачытайце тэкст. Дакажыце, што мова — грамадская з’ява.

Роля мовы ў жыцці грамадства ўвесь час узрастае, становіцца ўсё больш прыкметнай. Мы ўжо ведаем, што мова ўзнікла з патрэбы людзей што-небудзь сказаць адно аднаму. Але з развіццём грамадства гэта «што-небудзь» увесь час узрастае, а мова і ёсць тая форма, у якой захоўваецца запас інфармацыі, атрымліваюцца і перадаюцца веды, назапашанысл вопыт духоўнай і матэрыяльнай культуры.

З развіццём грамадства развіваецца і мова, яна прыстасоўваец­ца да патрэб грамадства. Напрыклад, з’яўляюцца новыя прадметы, з’явы, паняцці — і мова дае ім назвы. Гэты працэс мы назіраем амаль штодзеньф. Не так і даўно мы не ведалі ні камп’ютараў, ні прын­тараў, ні сканераў, а цяпер словы — назвы гэтых прадметаў — актыў­на ўжываюцца ў нашым маў­ленні. Нядаўна з’явіліся словы дысплей*, брыфінг*, менеджар*, брокер*, дылер* і шмат іншых, якія перай­шлі ў актыўны слоўнік многіх лю­дзей. А яшчэ нядаўна новае слова пэйджар* ужо стала гістарызмам.

Але справа не толькі ў тым, што ў сучаснай мове больш слоў, чым было раней. З часам змяняецца і сама мова.

Адрозненні паміж мовай бацькоў і дзяцей, дзядоў і ўнукаў яшчэ не вельмі прыкметныя. Але за некалькі пакаленняў збіраецца столькі змен, што пісьмовыя помнікіл старажытнай мовы даводзіцца перакладаць на сучасную мову, як, напрыклад, «Слова пра паход Ігаравы»:

«Не лҍпо ли ны бяшеть, братие, начяти старыми словесы трудныхъ повҍстий о пълку Игоревҍ, Игоря Святъславлича? Начати же ся тъй пҍсни по былинамъ сего времени, а не по замышлению Бояню». —

А ці не лепей, братове,
пачаць у спрадвечным слове
мужны спеў пра паход Ігара,
Святаславава сына?
I пачаць спеў гэты
па былях дня нашага,
а не па надуме Баяна!
Пераклад Р. Барадуліна.

Як мова рэагуе на змены ў грамадскім жыцці? Пакажыце на двух-трох прыкладах.
Раскрыйце значэнне слоў, пазначаных зорачкай (*). Пры неабходнасці звяр­тайцеся да тлумачальнага слоўніка.

Практыкаванне 5

Прачытайце ўважліва ўрывак з першай публікацыі паэмы Я. Коласа «Но­вая зямля» ў «Нашай ніве» (1912 г.). Параўнайце правапіс, граматычныя формы і асаблівасці словаўжывання з тымі, што лічацца правільнымі ў сучаснай беларускай мове.

Каля пасады лясьніковай
Цягнуўся зграбнаю падковай
Стары высокі лес цяністы.
Тут верх асіны круглалісты
Сплетаўся з хвоямі, з дубамі,
А ёлкі хмурнымі крыжамі
Высока ў небі выдзялялісь
I сумна з хвоямі шэпталісь.
Заўсёды смутные, як удовы,
Яны найбольш адны стаялі,
I так маркотна пазіралі
Іх задуменныя галовы.
Лес наступаў і разступаўся,
Лужком зялёным разрываўся
А дзе прыгожые загібы
Так міла шлі каля сядзібы,
Што проста б імі любаваўся.

Назавіце словы, правапіс і граматычныя формы якіх не адпавядаюць сучасным нормам літаратурнай беларускай мовы. Растлумачце адрозненні (вусна) і запішыце па ўзоры.

У з о р: лясьніковай — лесніковай.

Тлумачэнне. У сучаснай беларускай мове захоўваецца е ў другім перадна­ціскным складзе, не перадаецца на пісьме памякчэнне с перад мяккім [н’].

Практыкаванне 6

На старонках часопіса «Бярозка» ў рубрыцы «Дайджэст» (digest у перакладзе з англійскай азначае «пераказ, падборка») змешчаны звесткі пра самыя цікавыя і незвычайныя, на думку аўтара, гарадскія летнія мерапрыемствы ў Мін­ску. Пазнаёмцеся з некаторымі з іх.

Джазавыя вечары ля Ратушы

Мерапрыемства з гучнай назвай «Джазавыя вечары», на якім ужы­вую выступаюць музы´кі з замежжа і Беларусі. Тут можна пачуць джазавыя апрацоўкі беларускага фальклору; пабачыць дзіўны саюз музыкаў — трубача з Чылі і ўдарніка з Туркменістана; паслухаць ва­каль­ныя і інструментальныя выступленні ў розных стылях і напрамках: этна-джаз, класічны, ф’южан, джаз-фанк, свінг, мэйнстрым і інш. «Звыклыя» месцы для гэтага жанру — кафэ і клубы, а тут — сцэна на вуліцы ў гістарычным цэнтры горада — двойчы рамантыка.

Эка-фестываль «Пастарнак»

На працягу двух дзён у батанічным садзе можна пазнаёміцца з вытворцамі і пастаўшчыкамі экалагічнай прадукцыі, даведацца пра самыя сучасныя паслугі для здаровага ладу жыцця. Усе зоны падпарадкаваны тэматыцы фестывалю: фудкорт — здаровае харчаванне, beauty-зона — арганічная касметыка і прыемныя майстар-класы, спартыўная пляцоўка — розныя віды спорту і фітнес, музычная зо­на — акустычныя выступленні артыстаў у трох пунктах фестывалю.

FSP Freaky Summer Party

Двухдзённы арт-пікнік у цэнтры горада — унікальны па сваёй кан­цэпцыі. Фэст шматвектарны: велізарны фудкорт, адукацыйная пля­цоўка Edutain­ment, жывая музыка на пяці сцэнах, маркет дызай­нерскіх рэчаў, дзіцячая тэрыторыя Kidsters, пляцоўкі актыўнага і па­сіў­нага адпачынку, гульні і забавы ад партнёраў фестывалю. Усё адбы­ваецца з паметай *dog-friendly: уваход з жывёламі дазволены! (Па­водле М. Шантыр).

 Знайдзіце ў тэкстах словы, якія не з’яўляюцца агуль­наўжывальнымі. Паспрабуйце раскрыць іх сэнс.
Ці з’яўляюцца гэтыя словы сведчаннем таго, што мова развіваецца разам з грамадствам?
Ці ўзніклі ў вас цяжкасці з разуменнем тэкстаў? Як вы думаеце, з чым гэта звязана?

Практыкаванне 7

Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму. Зачытайце сказ, у якім выка­зана асноўная думка.

На пачатку ХХІ стагоддзя беларуская мова выяўляе высокую сту­пень жыццяздольнасці і жыццёвасці. Яна вельмі вузка, а часам сімвалічна прысутнічае ў афіцыйных сферах ужытку, разам з тым яна сёння рэальна запатрабавана як сродак зносін у іншых сферах. Феноменам* яе сённяшняга існавання з’яўляецца тое, што яна паступова пранікае ў новыя, вельмі актуальныя для жыцця сучаснага грамадства сферы дзейнасці. Перш за ўсё, гэта сфера інтэрнэт-камунікацыі. Асабліва маладое пакаленне, якое мае справу з гэтай галіной, можа бачыць, наколькі шырока беларуская мова прадстаўлена ў гэтай прасторы. Па-другое, сучасная беларуская літаратурная мова дастаткова актыўна пранікае ў сферу, дзе яе абсалютна не было 20 гадоў таму назад, — у сферу набажэнства. Яна гучыць і ў каталіцкім касцёле, і ў праваслаўнай царкве. А гэта значыць, што яна запатрабаванас як элемент духоўнага жыцця беларускага грамадства. Нягледзячы на ўсе праблемы, беларуская мова пашырае сваю камунікатыўную прастору (Паводле А. Лукашанца).

Як вы думаеце, чаму аўтар лічыць феноменам пранікненне беларускай мовы ў новыя, вельмі актуальныя для жыцця сучаснага грамадства сферы дзейнасці?
Выпішыце з тэксту па два прыклады слоў, напісанне якіх адпавядае наступным правілам: «Правапіс о, э — а», «Правапіс у — ў», «Правапіс падоўжаных зычных», «Правапіс д — дз».

Практыкаванне 8

Прачытайце фрагмент артыкула пра круглы стол, прысвечаны праблемам упарадкавання камп’ютарнай тэрміналогіі, які адбыўся напачатку 2020 г. у Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам навукоўцаў і прадстаўнікоў ІТ-сферы.

У сваім выступленні першы намеснік дырэктара Цэнтра даследа­ван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец звярнуў увагу на тое, што прысутнасць беларускай мовы ў камп’ютарным асяроддзі — адна з умоў яе далейшага захаван­ня і выкарыстання.

«У даследаванні венгерскага лінгвіста Андраша Карная “Лічбавая смерць моў”, апублікаваным некалькі гадоў назад, сказана пра тое, што толькі чатыры працэнты з існуючых у свеце жывых моў прад­стаў­лены ў інтэрнэце», — падкрэсліў А. Лукашанец. «Ёсць вялікі вір­туальны кні­газбор “Беларуская палічка” (www.knihi.com), а гэта тыся­чы кніг. Беларуская мова прадстаўлена і ў сацыяль­ных сетках», — за­значыў дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.
У месенджары Viber працягваюць з’яўляцца беларускамоўныя стыкеры, сёння ёсць магчымасць усталяваць Windows 10 на беларус­кай мове. Будзе жаданне і запыт — будзе і далейшая праца ў гэтым кірунку. Усё залежыць ад карыстальнікаў — ад нас з вамі! (Паводле С. Дубовіка).

 Раскажыце пра функцыянаванне беларускай мовы ў інтэрнэце, выкарыстоў­ваючы звесткі з тэксту і ўласны вопыт.
 Запішыце складаныя словы з тэксту, растлумачце спосаб іх утварэння.
 Назавіце дзеепрыметнікі, ужытыя ў тэксце. Вызначце іх форму і граматычнае значэнне (лік, род або склон), сінтаксічную ролю ў сказе.

Практыкаванне 9

Прачытайце выразна выказванні беларускіх паэтаў пра родную мову. Якое значэнне роднага слова, роднай мовы падкрэсліваецца ў іх?

Мова продкаў нашых і наш..адкаў —
Шэпт дубровы і пчаліны звон, —
Нам цябе ласкава і аш..адна*
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабіра..а,
(Не)а..даць цябе на забы..ё,
Наша (не)вычэрпнае бага..е,
Наша (не)смяротнае жыццё.
Г. Бураўкін.

Табе складаю шчыры свой санет,
Прапра..едаў маіх жывая мова, —
Ма..го народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Е. Лось.

О матчына мова!
Маленства вясна!
(Ні)хто і (ні)колі цябе (не)заменіць,
Бо ты, як і маці, на све..е адна.
А. Бачыла.

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі.

Практыкаванне 10

 Падрыхтуйце вуснае выказванне на тэму «Роля беларускай мовы ў жыц­ці чалавека і грамадства».