§ 53. Кругаварот рэчываў у біясферы

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Што ўяўляе сабой кругаварот рэчываў у біясферы?
2. Якім чынам жывыя арганізмы ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў?
3. Якая роля фотасінтэзу ў кругавароце рэчываў?

    Складаныя пытанні

1. Якія ўмовы з’яўляюцца неабходнымі для падтрымання бесперапыннасці кругавароту рэчываў?
*2. Параўнайце вялікі і малы кругавароты рэчываў. Вызначыце рысы падабенства і адрознення.
3. Вызначыце магчымыя наступствы празмернага паступлення вуглякіслага газу ў атмасферу.
*4. Вызначыце магчымыя наступствы празмернага паступлення азоту ў глебу.
*5. З чым, на ваш погляд, звязана павышанае ўтрыманне нітратаў у вадзе калодзежаў? Адказ абгрунтуйце.