§ 34. Постэмбрыянальнае развіццё арганізмаў

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Дайце азначэнне паняцця «постэмбрыянальнае развіццё».
2. Якія тыпы постэмбрыянальнага развіцця характэрныя для жывёл? Чым яны адрозніваюцца?
3. Вызначыце перавагі і недахопы прамога развіцця жывёл.
*4. Ахарактарызуйце стадыі развіцця насякомых з поўным і няпоўным ператварэннем.
5. З прапанаванага пераліку выберыце жывёл з поўным ператварэннем: жаба, яшчарка, бялянка капусная, муха пакаёвая, вустрыца, хрушч, пчала меданосная.

    Складаныя пытанні

1. Для кожнага тыпу постэмбрыянальнага развіцця падбярыце прадстаўнікоў жывёл, для якіх ён характэрны.
Тыпы развіцця: 1 — прамое, 2 — не
прамое.
Жывёлы: а) шчупак, б) перлаўка, в) чарвяк дажджавы, г) жаба, д) аскарыда, е) балацянік, ж) яшчарка, з) страказа, і) бусел, к) воўк.
2. Якія сцверджанні з’яўляюцца правільнымі?
1) Антагенез — працэс унутрычэраўнага развіцця жывых арганізмаў;
2) метамарфоз — працэс ператварэння лічынкі ў дарослую асобіну;
3) апалонік — лічынкавая стадыя развіцця жабы;
4) утварэнне плацэнты характэрна для яйцародных жывёл;
5) у антагенезе 
вылучаюць эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды;
6) унутрычэраўнае развіццё заканчваецца выхадам асобіны з яйка;
7) постэмбрыянальны перыяд пачынаецца 
з апладнення.
*3. У якіх пазваночных жывёл размнажэнне можа адбывацца на лічынкавай стадыі? Назавіце прадстаўнікоў.

*Індывідуальнае дамашняе заданне. Прааналізуйце відавы склад жывёл, якія жывуць у найбліжэйшым асяроддзі. Размяркуйце іх на групы паводле тыпу постэмбрыянальнага развіцця (прамое, непрамое — з поўным ці няпоўным метамарфозам).