§ 23. Кампаненты ежы і іх функцыі

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. З якіх асноўных кампанентаў складаецца ежа? Якая функцыя кожнага кампанента?
2. Якія рэчывы належаць да незаменных у харчаванні чалавека? 3. У чым заключаецца рацыянальнае харчаванне?

    Складаныя пытанні

1. Чаму бялкі, тлушчы, вугляводы і іншыя рэчывы жывёльнага паходжання засвойваюцца чалавечым арганізмам лепш, чым рэчывы расліннага паходжання?
2. Паводле даных СААЗ, сутачны падтрымліваючы рацыён для чалавека з масай цела 70 кг складае 9660 кДж. Выкарыстоўваючы даныя табліцы па энергетычных затратах, разлічыце ўласныя энергетычныя затраты за 24 гадзіны з улікам заняткаў ва ўрочны і пазаўрочны час. Зыходзячы з правіл рацыянальнага харчавання, складзіце свой сутачны рацыён.

* Індывідуальнае дамашняе заданне. Прааналізуйце свой рацыён харчавання. Разлічыце, наколькі збалансаваны затраты на вашу дзейнасць і колькасць атрыманай за кошт харчавання энергіі. На аснове атрыманых вынікаў скарэкціруйце свой рацыён і рэжым харчавання.