§ 0—2. Характарыстыка будовы і функцый тканак раслін

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Якія функцыі ў раслін выконваюць праводзячыя тканкі?
2. Чым адрозніваецца будова ксілемы ў голанасенных і пакрытанасенных?
3. Чаму ў травяністых раслін не адбываецца рост сцябла ў таўшчыню?
4. У чым адрозненне калянхімы і склеранхімы? Чаму склеранхіма замяняе калянхіму ў дарослых раслін?
5. Якія віды покрыўных тканак і ў якім парадку змяняюць адна адну ў дрэвавых раслін? Які від утваральнай тканкі прымае ў гэтым удзел?

    Складаныя пытанні

1. З маленькага кавалачка расліннай тканкі вучоныя могуць вырасціць сотні дарослых раслін. Як вы думаеце, якую тканку расліны бяруць для гэтых даследаванняў? Чаму не атрымліваюцца падобныя доследы на жывёлах?
2. Растлумачце, чаму ў ходзе эвалюцыі раслін узніклі праводзячыя, механічныя і покрыўныя тканкі.
3. Як вы думаеце, ці існуюць у раслін тканкі, якія выконваюць выдзяляльную функцыю?