Як стварыць комікс (графічны раман)

Комікс — ​маляваная гісторыя, аповед у малюнках.
1. Для таго каб стварыць комікс, неабходна адказаць на шэраг пытанняў. Адказы на іх і будуць планам па стварэнні комікса: 1. Якая тэма комікса? (Пра што ён?) 2. Хто героі комікса? 3. Як яны выглядаюць? 4. Дзе адбываецца дзеянне?
5. Якія ў герояў рэплікі? 6. Як развіваюцца падзеі ў коміксе?

2. Выберыце фармат. Коміксы могуць быць аднакадравыя (адзін малюнак), мнагакадравыя (шэраг паслядоўных малюнкаў) або ў выглядзе кніжак (ілюструюць доўгія гісторыі).

3. Напішыце сцэнарый. Даўжыня і колькасць дэталяў будуць залежаць ад стылю вашага комікса. У аднакадравым коміксе дастаткова некалькіх рэплік. Аднак усё роўна варта ўсё запісаць, каб ацаніць, як будзе чытацца гісторыя.

4. Раскадроўка. Падзяліце сцэнарый на фрагменты ў рамках. Кожная рамка — ​асобная сцэна. Накідайце эскізы рамак. Пераканайцеся, што дыялог не запаўняе большую частку рамкі. Не толькі комікс, але і кожны яго кадр павінен несці ў сабе закончанасць, быць самастойнай адзінкай. Заўсёды памятайце, што чытачы рухаюцца злева направа і зверху ўніз. Паміж кадрамі павінны існаваць лагічныя сувязі. Яны нададуць праекту цэласнаць і асэнсаванасць.

5. Намалюйце комікс. Дадайце воблакі з дыялогамі. Расфарбуйце комікс.
Комікс можа быць падрыхтаваным пры дапамозе алоўкаў, фарбаў або інтэрнэт-сэрвісаў.