Як стварыць комікс (графічны раман)
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVIII ст. |
Книга: | Як стварыць комікс (графічны раман) |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Четверг, 10 Апрель 2025, 19:15 |
Комікс — маляваная гісторыя, аповед у малюнках.
1. Для таго каб стварыць комікс, неабходна адказаць на шэраг пытанняў. Адказы на іх і будуць планам па стварэнні комікса: 1. Якая тэма комікса? (Пра што ён?) 2. Хто героі комікса? 3. Як яны выглядаюць? 4. Дзе адбываецца дзеянне?
5. Якія ў герояў рэплікі? 6. Як развіваюцца падзеі ў коміксе?
2. Выберыце фармат. Коміксы могуць быць аднакадравыя (адзін малюнак), мнагакадравыя (шэраг паслядоўных малюнкаў) або ў выглядзе кніжак (ілюструюць доўгія гісторыі).
3. Напішыце сцэнарый. Даўжыня і колькасць дэталяў будуць залежаць ад стылю вашага комікса. У аднакадравым коміксе дастаткова некалькіх рэплік. Аднак усё роўна варта ўсё запісаць, каб ацаніць, як будзе чытацца гісторыя.
4. Раскадроўка. Падзяліце сцэнарый на фрагменты ў рамках. Кожная рамка — асобная сцэна. Накідайце эскізы рамак. Пераканайцеся, што дыялог не запаўняе большую частку рамкі. Не толькі комікс, але і кожны яго кадр павінен несці ў сабе закончанасць, быць самастойнай адзінкай. Заўсёды памятайце, што чытачы рухаюцца злева направа і зверху ўніз. Паміж кадрамі павінны існаваць лагічныя сувязі. Яны нададуць праекту цэласнаць і асэнсаванасць.
5. Намалюйце комікс. Дадайце воблакі з дыялогамі. Расфарбуйце комікс.
Комікс можа быць падрыхтаваным пры дапамозе алоўкаў, фарбаў або інтэрнэт-сэрвісаў.