Абагульненне па раздзеле I

Абагульненне па раздзеле I

1. Ахарактарызуйце палітычную карту свету пасля Венскага кангрэса. Якія змены адбыліся ў канцы XIX ст.? Якія гістарычныя падзеі і з’явы прывялі да гэтага?

2. XIX стагоддзе гісторыкі характарызуюць як стагоддзе рэвалюцый, капіталізму, нацыяналізму, стагоддзе цывілізацыі і культуры. Ці маюць пад сабой падставы названыя характарыстыкі? Прывядзіце аргументы. Якія характарыстыкі дадалі б вы?

3. Складзіце абагульняючую табліцу «Рэвалюцыі і рэвалюцыйныя рухі XIX ст.». Ці маюць яны агульныя рысы? Чаму для дасягнення пастаўленных мэт у XIX ст. часта выкарыстоўваліся рэвалюцыйныя метады?

4. Які перыяд у гісторыі Расіі і Японіі можна назваць перыядам «вялікіх рэформ»? Параўнайце рэформы, праведзеныя ў Расіі і Японіі. Які ўплыў яны зрабілі на наступнае развіццё гэтых краін?

5. Вызначце значэнне паняцця «каланізацыя». Параўнайце каланізацыю зямель у Паўночнай Амерыцы і Расійскай імперыі. Якія паняцці больш дакладна апісваюць працэсы ў кожнай краіне: асваенне, засяленне, далучэнне, заваяванне?

6. Што характарызуе індустрыяльную цывілізацыю? Якія асноўныя этапы прайшло чалавецтва на шляху да індустрыяльнай цывілізацыі?

7. Сярод войнаў Новага часу можна вылучыць каланіяльныя войны, войны за гегемонію, грамадзянскія войны, нацыянальна-вызваленчыя войны. Прывядзіце прыклады.

8. Чаму ў XIX ст. традыцыйныя цывілізацыі не здолелі супрацьстаяць еўрапейскай экспансіі і страцілі эканамічную і культурную перавагу? Ці можна сказаць, што ў XIX ст. адбывалася складванне еўропацэнтрысцкай мадэлі свету?

9. Напішыце эсэ на адну з прапанаваных тэм: «Гісторыя нічому не вучыць, а толькі карае за няведанне ўрокаў»; «Аб’ектыўная гісторыя: міф альбо рэальнасць»; «Vae Victis»; «Апошнія расійскія імператары: рэфарматары і контррэфарматары»; «Еўрапейскі каланіялізм XIX ст.».

10. На прыкладзе развіцця мастацтва пакажыце, што гісторыя ў ХІХ ст. набыла сусветны характар.

11. Прывядзіце прыклады твораў мастацкай літаратуры і ігравога кіно, у якіх адлюстравана гісторыя XIX — пачатку ХХ ст.

12. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «гістарычны факт» і «гістарычная падзея»? Ці любую падзею, якая адбылася ў гісторыі, можна назваць гістарычнай? Ці абазначае веданне вялікай колькасці гістарычных фактаў веданне гісторыі?