Абагульненне па раздзеле I
1. Ахарактарызуйце палітычную карту свету пасля Венскага кангрэса. Якія змены адбыліся ў канцы XIX ст.? Якія гістарычныя падзеі і з’явы прывялі да гэтага?
2. XIX стагоддзе гісторыкі характарызуюць як стагоддзе рэвалюцый, капіталізму, нацыяналізму, стагоддзе цывілізацыі і культуры. Ці маюць пад сабой падставы названыя характарыстыкі? Прывядзіце аргументы. Якія характарыстыкі дадалі б вы?
3. Складзіце абагульняючую табліцу «Рэвалюцыі і рэвалюцыйныя рухі XIX ст.». Ці маюць яны агульныя рысы? Чаму для дасягнення пастаўленных мэтаў у XIX ст. часта выкарыстоўваліся рэвалюцыйныя метады?
4. Які перыяд у гісторыі Расіі і Японіі называюць перыядам «вялікіх рэформ»? Параўнайце рэформы, праведзеныя ў Расіі і Японіі ў ХІХ ст. Як яны паўплывалі на наступнае развіццё гэтых краін?
5. Што характарызуе індустрыяльную цывілізацыю? Якія асноўныя этапы прайшло чалавецтва на шляху да індустрыяльнай цывілізацыі?
6. Сярод войнаў Новага часу можна вылучыць каланіяльныя войны, войны за гегемонію, грамадзянскія войны, нацыянальна-вызваленчыя войны. Прывядзіце прыклады.
7. Напішыце эсэ на адну з прапанаваных тэм: «Гісторыя нічому не вучыць, а толькі карае за няведанне ўрокаў»; «Аб’ектыўная гісторыя: міф альбо рэальнасць»; «Vae Victis»; «Апошнія расійскія імператары: рэфарматары і контррэфарматары»; «Еўрапейскі каланіялізм XIX ст.».
8. Прывядзіце прыклады твораў мастацкай літаратуры і ігравога кіно, у якіх адлюстравана гісторыя XIX — пачатку ХХ ст. На прыкладзе развіцця мастацтва пакажыце, што гісторыя ў ХІХ ст. набыла сусветны характар.
9. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «гістарычны факт» і «гістарычная падзея»? Ці любую падзею, якая адбылася ў гісторыі, можна назваць гістарычнай? Ці абазначае веданне вялікай колькасці гістарычных фактаў веданне гісторыі?
10. З запіскі былога міністра замежных спраў Расіі П. М. Дурнаво імператару Мікалаю ІІ. Люты 1914 г.
Нельга не прадбачыць, што, пры выключных умовах агульнаеўрапейскай вайны, якая набліжаецца, такая, зноў-такі незалежна ад яе выніку, уя´віць сабой смяротную небяспеку і для Расіі, і для Германіі. Па глыбокім перакананні, … у пераможанай краіне немінуча выбухне сацыяльная рэвалюцыя, якая, сілаю рэчаў, перакінецца і ў краіну-пераможцу.
Якія падставы былі ў аўтара запіскі для выказанага прагнозу развіцця падзей? Наколькі дакладны быў прагноз?
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Сусветная гісторыя ХІХ - пачатак ХХІ ст. 11 клас |
Книга: | Абагульненне па раздзеле I |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Среда, 4 Июнь 2025, 11:33 |
Абагульненне па раздзеле I
1. Ахарактарызуйце палітычную карту свету пасля Венскага кангрэса. Якія змены адбыліся ў канцы XIX ст.? Якія гістарычныя падзеі і з’явы прывялі да гэтага?
2. XIX стагоддзе гісторыкі характарызуюць як стагоддзе рэвалюцый, капіталізму, нацыяналізму, стагоддзе цывілізацыі і культуры. Ці маюць пад сабой падставы названыя характарыстыкі? Прывядзіце аргументы. Якія характарыстыкі дадалі б вы?
3. Складзіце абагульняючую табліцу «Рэвалюцыі і рэвалюцыйныя рухі XIX ст.». Ці маюць яны агульныя рысы? Чаму для дасягнення пастаўленных мэт у XIX ст. часта выкарыстоўваліся рэвалюцыйныя метады?
4. Які перыяд у гісторыі Расіі і Японіі можна назваць перыядам «вялікіх рэформ»? Параўнайце рэформы, праведзеныя ў Расіі і Японіі. Які ўплыў яны зрабілі на наступнае развіццё гэтых краін?
5. Вызначце значэнне паняцця «каланізацыя». Параўнайце каланізацыю зямель у Паўночнай Амерыцы і Расійскай імперыі. Якія паняцці больш дакладна апісваюць працэсы ў кожнай краіне: асваенне, засяленне, далучэнне, заваяванне?
6. Што характарызуе індустрыяльную цывілізацыю? Якія асноўныя этапы прайшло чалавецтва на шляху да індустрыяльнай цывілізацыі?
7. Сярод войнаў Новага часу можна вылучыць каланіяльныя войны, войны за гегемонію, грамадзянскія войны, нацыянальна-вызваленчыя войны. Прывядзіце прыклады.
8. Чаму ў XIX ст. традыцыйныя цывілізацыі не здолелі супрацьстаяць еўрапейскай экспансіі і страцілі эканамічную і культурную перавагу? Ці можна сказаць, што ў XIX ст. адбывалася складванне еўропацэнтрысцкай мадэлі свету?
9. Напішыце эсэ на адну з прапанаваных тэм: «Гісторыя нічому не вучыць, а толькі карае за няведанне ўрокаў»; «Аб’ектыўная гісторыя: міф альбо рэальнасць»; «Vae Victis»; «Апошнія расійскія імператары: рэфарматары і контррэфарматары»; «Еўрапейскі каланіялізм XIX ст.».
10. На прыкладзе развіцця мастацтва пакажыце, што гісторыя ў ХІХ ст. набыла сусветны характар.
11. Прывядзіце прыклады твораў мастацкай літаратуры і ігравога кіно, у якіх адлюстравана гісторыя XIX — пачатку ХХ ст.
12. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «гістарычны факт» і «гістарычная падзея»? Ці любую падзею, якая адбылася ў гісторыі, можна назваць гістарычнай? Ці абазначае веданне вялікай колькасці гістарычных фактаў веданне гісторыі?