§ 50. Найважнейшыя злучэнні жалеза
Аксіды і гідраксіды жалеза(II, III)
Аксід і гідраксід жалеза ў ступені акіслення +2 валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі — яны ўзаемадзейнічаюць з кіслотамі:
З іншага боку, злучэнні жалеза(II) удзельнічаюць у акісляльна-аднаўленчых рэакцыях, праяўляючы, як правіла, аднаўленчыя ўласцівасці. Без акіслення злучэнні Fe(II) могуць захоўвацца толькі ў інертным асяроддзі. На паветры пад дзеяннем кіслароду або ў водным растворы пад дзеяннем акісляльнікаў, напрыклад О2, H2О2, жалеза ў гідраксідзе жалеза(II) акісляецца да ступені акіслення +3. Пры гэтым афарбоўка суспензіі гідраксіду жалеза(II) змяняецца ад белай з шэра-зялёным адценнем да бурай (мал. 118, а, б, Дадатак 3):

У той жа час жалеза ў аксідзе FeO (мал. 118, в) аднаўляецца ў рэакцыях з вадародам, вугляродам, чадным газам, больш актыўнымі металамі:
.
Гідраксід жалеза(II) атрымліваюць дзеяннем раствору шчолачы на солі, напрыклад:
,
а аксід можна атрымаць раскладаннем гідраксіду:
.
Аксід жалеза(II, III) Fe3O4 — магнетыт — крышталічнае рэчыва, у якім жалеза знаходзіцца ў дзвюх ступенях акіслення +2 і +3, або , валодае магнітнымі ўласцівасцямі.
Пры яго ўзаемадзеянні з кіслотамі ўтвараюцца дзве солі:
.
Аксід і гідраксід жалеза(III). Аксід і гідраксід жалеза ў ступені акіслення +3 нерастваральныя ў вадзе і валодаюць слаба выяўленымі амфатэрнымі ўласцівасцямі (мал. 118, б, г). Яны лёгка ўзаемадзейнічаюць з кіслотамі і кіслотнымі аксідамі, праяўляючы асноўныя ўласцівасці:
,
а са шчолачамі і асноўнымі аксідамі рэагуюць толькі пры спяканні, утвараючы ферыты:
Гідраксід жалеза(III) атрымліваюць з раствораў солей асаджэннем растворам шчолачы:
.
Fe2О3 ўтвараецца пры тэрмічным раскладанні Fe(OH)3:
.