§ 1-8. Арфаграфічныя нормы: напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных О, Э, А
Практыкаванне № 8
Прачытайце тэкст. Які загаловак, акрамя прапанаванага, можна яму даць?
Крывалессе
На заха(д/дз)е Польшчы ёсць сасновы бор, дзе расце чатырыстам дзіўна выгнутых дрэў. Усе гэтыя незвычайныя сосны павернуты на по(л/ў)нач і маюць скрыўленыя ўнізе ств(а/о)лы. Такое ўража(н/нн)е, што дрэвы вырашылі прысесці на пянёк.
Падобны ўчастак лесу знаходзіцца ў (Р/р)азанскай вобласці (Расія). Цікава, што выгнуліся і перапл(е/я)ліся ў гэтым месцы толькі хваёвыя дрэвы, а ліставыя выгл(е/я)даюць звычайна.
Назву «Лес, які танцуе» атрымаў участак сасновага лесу на ў(з/с)бярэжжы Бал(ці/ты)йскага мора (Калінінгра(ц/дс)кая вобласць, Расія). Там хваёвыя дрэвы выгл(е/я)даюць, быццам бы іх загінаў і закручваў волат.
Навукоўцы да гэтага часу н(е/я) могуць разгадаць зага(т/д)ку крывога лесу (Паводле С. Дзявяткавай).
Якія з літар (спалучэнняў літар), прыведзеных у дужках, адпавядаюць арфаграфічным нормам? Сфармулюйце правілы, якім падпарадкоўваецца іх правапіс. Сцісла пісьмова перакажыце тэкст, перадаўшы яго змест з дапамогай трох-чатырох сказаў.