Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя
* Пытанні
1. Што паўплывала на развіццё беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя? | |
2. Якую ролю ў развіцці тагачаснай беларускай літаратуры адыграў перыядычны друк? | |
3. Хто са славутых беларускіх аўтараў пачаў творчы шлях у нашаніўскі перыяд? | |
4. Акрэсліце тэндэнцыі ў развіцці паэзіі, прозы і драматургіі пачатку ХХ стагоддзя. | |
5. Назавіце вядучыя тэмы ў паэзіі Якуба Коласа і Янкі Купалы пачатку ХХ стагоддзя. Якія з іх застаюцца актуальнымі ў наш час? |
|
6. Чаму для беларускай прозы вывучанага перыяду характэрны ў асноўным малыя жанры? Як іх развіццё ўплывае на ўзнікненне буйных форм (аповесці, рамана)? |
|
7. Чаму ў пачатку мінулага стагоддзя пісьменнікі часта карысталіся псеўданімамі? | |
*7–1. Раскрыйце сутнасць дыскусіі пра шляхі развіцця беларускай літаратуры, што разгарнулася на старонках газеты «Наша ніва» ў 1913 годзе. Якія супрацьлеглыя пазіцыі вы можаце вылучыць? |
|
8. Разгледзьце фотаздымак беларускай тэатральнай трупы, зроблены ў 1912 годзе. Карыстаючыся даведачнымі крыніцамі, устанавіце, ці можна назваць яго «Пасля выступлення Першага беларускага таварыства драмы і камедыі». |
|
9. У пачатку ХХ стагоддзя беларуская літаратура развівалася паскорана, засвойваючы за лічаныя гады тое, на што ў іншых былі дзесяцігоддзі. Чаму, на вашу думку, наша літаратура развівалася паскорана ў параўнанні з іншымі? Якія падзеі запавольвалі яе станаўленне ў ХІХ стагоддзі? |
|
10. Пазнаёмцеся са свежым нумарам сучаснага беларускага перыядычнага выдання, прысвечанага мастацкай літаратуры (ЛіМ, «Маладосць», «Полымя»). Зрабіце яго вусны агляд. Параўнайце тэматыку разгледжанага вамі нумара з тэматыкай газеты «Наша ніва» ў 1906—1915 гадах. |
|
11. Абапіраючыся на набытыя веды, стварыце самастойны электронны макет першай паласы газеты, прысвечанай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Прадумайце, якімі будуць назва і дэвіз выдання, хто стане яго мэтавай аўдыторыяй, якія знакавыя творы і крытычныя артыкулы варта размясціць, якія выявы лепш выкарыстаць. У асобную калонку прапануйце літаратурную творчасць сваіх аднакласнікаў. |