§ 35. Электрычны ток у электралітах
Практыкаванне 25
1. Праз водны раствор сульфату медзі(II) CuSO4, які знаходзіцца ў электралітычнай ванне, прапускаюць электрычны ток. Вызначце колькасць атамаў медзі, якія штосекундна асядаюць на катодзе ванны, калі сіла току ў ланцугу I = 4,0 А.
2. У працэсе электролізу на катодзе асядае двухвалентны нікель, утвараючы слой масай m =
3. Электроды, якія знаходзяцца ў растворы сульфату медзі(II) CuSO4, падключаны да крыніцы току з ЭРС = 12 В і ўнутраным супраціўленнем r = 0,40 Ом. Вызначце масу медзі, якая асядзе на катодзе за прамежак часу t = 10 мін, калі супраціўленне раствору паміж электродамі R = 0,60 Ом.
4. Пры электролізе слабога раствору сернай кіслаты на катодзе электралітычнай ванны выдзеліўся газападобны вадарод, тэмпература якога t = 22 ºС, ціск р = 100 кПа і аб'ём V =
5. Паветраны шар напоўнены вадародам, які захоўвае цеплавую раўнавагу з атмасферным паветрам. Невялікая адтуліна ў ніжняй частцы шара забяспечвае практычна аднолькавы ціск газу ўнутры шара і атмасфернага паветра. Маса тонкай абалонкі шара і грузу, які ён падымае, m = 2,2 ·