§ 35. Электрычны ток у электралітах
Закон электролізу Фарадэя. Закон электролізу быў эксперыментальна ўстаноўлены Фарадэем у
Маса m рэчыва, што выдзелілася на электродзе, прама прапарцыянальная электрычнаму зараду q, які прайшоў праз электраліт:
m = kq.
(1)
У формуле (1) каэфіцыент прапарцыянальнасці k называюць электрахімічным эквівалентам дадзенага рэчыва. Ён лікава роўны масе рэчыва, якое выдзеліліся на адным з электродаў пры праходжанні праз электраліт адзінкавага электрычнага зараду. У СІ электрахімічны эквівалент вымяраюць у кілаграмах на кулон . Значэнні электрахімічных эквівалентаў некаторых рэчываў прыведзены ў табліцы.
Электрахімічны эквівалент рэчыва
Рэчыва | k, 10–8 |
Рэчыва | k, 10–8 |
Алюміній | 9,32 | Нікель (двухвалентны) | 30,4 |
Вадарод | 1,04 | Нікель (трохвалентны) | 20,3 |
Кісларод | 8,29 | Хлор | 36,7 |
Медзь (аднавалентная) |
65,9 | Хром | 18,0 |
Медзь (двухвалентная) |
32,9 | Цынк | 33,9 |
Паколькі q = It, дзе I — сіла току, t — прамежак часу проходжання току праз электраліт, то
m = kIt.
Нікеліраванне вырабу двухвалентным нікелем ажыццяўлялася на працягу прамежку часу t = 20 мін пры сіле току I = 15 А. Вызначце масу слоя нікелю, які асеў на вырабе.
Масу m рэчыва, што выдзелілася на электродзе пры праходжанні праз электраліт электрычнага зараду q, можна вызначыць, ведаючы масу m0 аднаго іона і колькасць N іонаў, якія аселі на гэтым электродзе:
,
,
дзе М — малярная маса выдзеленага рэчыва, NA — пастаянная Авагадра.
Тады колькасць іонаў: .
З другога боку, колькасць іонаў, якія нейтралізаваліся на электродзе:
,
дзе q0 — зарад аднаго іона. Паколькі зарад іона q0 кратны элементарнаму зараду е, то q0 = en, дзе n — валентнасць іона.
Значыць, і
(2)
Параўнаўшы формулы (2) і (1), атрымаем
(3)
Паколькі NA і е — універсальныя пастаянныя, то фізічную велічыню у гонар М. Фарадэя назвалі пастаяннай Фарадэя.
Такім чынам, формулу (3) для вызначэння электрахімічнага эквівалента рэчыва можна запісаць у выглядзе:
Выкарыстоўваючы закон электролізу, можна вызначыць значэнне зараду электрона ў школьнай лабараторыі. Дапусцім, што I — сіла току, які проходзіў праз электраліт на працягу прамежку часу (можна вымераць амперметрам). Пры гэтым на электродзе выдзелілася рэчыва, маса якога m (можна вымераць, узважыўшы электрод перад і пасля праходжання току праз электраліт). Тады модуль зараду электрона вызначаюць па формуле: