§ 30. Сіла Лорэнца. Рух зараджаных часціц у магнітным полі

Практыкаванне 22

1. Электрон рухаецца са скорасцю, модуль якой begin mathsize 18px style upsilon equals 2 comma 0 times 10 to the power of 8 space см over straight с end style, перпендыкулярна лініям індукцыі аднароднага магнітнага поля, модуль індукцыі якога В = 1,6 мТл. Вызначце модуль сілы, якая дзейнічае на электрон у магнітным полі.

2. Электрон рухаецца ў аднародным магнітным полі па акружнасці, радыус якой R = 8,0 мм. Вызначце модуль індукцыі магнітнага поля, калі модуль скорасці руху электрона begin mathsize 18px style upsilon equals 4 comma 0 times 10 to the power of 6 space см over straight с end style. Маса электрона mе = 9,1 · 10–31 кг.

3. Пылінка рухаецца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога В = 1,0 Тл, перпендыкулярна лініям індукцыі. Маса і зарад пылінкі m = 0,80 мг і q = 1,6 нКл адпаведна. Вызначце перыяд абарачэння пылінкі.

4. Электрон рухаецца ў аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога В = 2,0 мТл, па акружнасці радыусам R = 2,0 см. Вызначце кінетычную энергію электрона. Маса электрона mе = 9,1 · 10–31 кг.

5. Вызначце, якую паскаральную рознасць патэнцыялаў павінна прайсці са стану спакою часціца, каб у аднародным магнітным полі, модуль індукцыі якога В = 80 мТл, на яе дзейнічала сіла Лорэнца, модуль якой F = 20 мкН. Маса часціцы m = 12 мг, яе зарад Q = 3,0 мкКл. У магнітнае поле часціца ўлятае перпендыкулярна лініям індукцыі.

Адсылка да электроннага дадатку для павышанага ўзроўню

6. У аднароднае магнітнае поле ўлятаюць часціцы з зарадамі, модулі якіх аднолькавыя (мал. 172.2). Выберыце два праўдзівыя сцвярджэнні.

1) Траекторыя 1 належыць адмоўна зараджанай часціцы з найменшай кінетычнай энергіяй.

Мал.
Мал. 172.2

2) Траекторыя 2 належыць дадатна зараджанай часціцы з найменшай кінетычнай энергіяй.

3) Траекторыя 3 належыць дадатна зараджанай часціцы з найбольшай кінетычнай энергіяй.

4) Траекторыя 4 належыць адмоўна зараджанай часціцы з найбольшай кінетычнай энергіяй.

5) Знакі зарадаў усіх часціц аднолькавыя.

7. Зараджаная часціца рухаецца ў прасторы з аднароднымі электрычным і магнітным палямі, лініі напружанасці і магнітнай індукцыі якіх узаемна перпендыкулярныя. Модулі напружанасці электрычнага поля і індукцыі магнітнага адпаведна  Е = 0,24 кВ over straight м  і В = 0,04 Тл. Вызначце модуль скорасці раўнамернага руху зараджанай часціцы. Дзеянне сілы цяжару на часціцу не прымайце пад увагу.