§ 29. Сіла Ампера. Прынцып суперпазіцыі магнітных палёў
Прынцып суперпазіцыі магнітных палёў. У выпадку, калі магнітнае поле ствараецца некалькімі крыніцамі, індукцыю рэзультуючага магнітнага поля можна вызначыць паводле прынцыпу суперпазіцыі: калі магнітнае поле ў некаторым пункце прасторы ствараецца не адным, а некалькімі электрычнымі токамі (або зарадамі, якія рухаюцца), то індукцыя рэзультуючага магнітнага поля ў гэтым пункце роўная вектарнай суме індукцый магнітных палёў, створаных кожным токам (зарадам, які рухаецца):

1. Якая фізічная велічыня характарызуе магнітнае поле ў кожным яго пункце?
2. Як вызначаюць модуль індукцыі магнітнага поля? У якіх адзінках вымяраюць індукцыю магнітнага поля?
3. Як вызначаюць модуль сілы Ампера? Пры якім значэнні вугла паміж напрамкамі току ў правадніку і індукцыі магнітнага поля модуль сілы, якая дзейнічае на праваднік з токам з боку поля, максімальны? роўны нулю?
4. Як можна вызначыць напрамак сілы Ампера?
5. Сфармулюйце прынцып суперпазіцыі магнітных палёў.
6. Прамалінейны праваднік даўжынёй l, па якім праходзіць ток сілай I, размешчаны ўздоўж восі Ох у аднародным магнітным полі, індукцыя якога накіравана ўздоўж восі Оу. Чаму роўная праекцыя сілы Ампера на вось Ох?