§ 29. Сіла Ампера. Прынцып суперпазіцыі магнітных палёў
Закон Ампера. Няхай магнітная індукцыя ўтварае вугал α з напрамкам току ў прамалінейным участку правадніка даўжынёй Δl (мал. 163.2). Калі ўвесь прамалінейны праваднік даўжынёй l знаходзіцца ў аднародным магнітным полі, то Δl = l. Як ужо адзначалася, на праваднік з токам, размешчаны паралельна лініям індукцыі, магнітнае поле не робіць ніякага ўздзеяння. Таму модуль сілы Ампера залежыць толькі ад модуля складніка магнітнай індукцыі
, перпендыкулярнага правадніку, і не залежыць ад модуля складніка
, паралельнага правадніку.

З выразу (29.1) вынікае, што максімальнае значэнне сілы Ампера:
Fmax = BIΔl.
Эксперыментальна даказана, што ў агульным выпадку модуль сілы Ампера можна разлічыць па формуле
FA = BIΔlsinα.
(29.2)
Выраз (29.2) называюць законам Ампера.

Напрамак сілы Ампера вызначаюць паводле правіла левай рукі: калі левую руку размясціць так, каб перпендыкулярны да правадніка складнік індукцыі магнітнага поля уваходзіў у далонь, чатыры выцягнутыя пальцы былі накіраваныя па току, то адагнуты на 90° у плоскасці далоні вялікі палец пакажа напрамак сілы Ампера, якая дзейнічае на прамалінейны ўчастак правадніка з токам (мал. 164).
1. На прамалінейны праваднік з токам, размешчаны перпендыкулярна лініям магнітнай індукцыі аднароднага магнітнага поля з індукцыяй , дзейнічае магнітная сіла
.
а) Як зменяцца модулі індукцыі аднароднага магнітнага поля В і сілы Ампера FА, калі сілу току ў правадніку павялічыць у 2,5 раза?
б) Як зменіцца модуль сілы FА, калі праваднік размясціць паралельна лініям магнітнай індукцыі?
2. У аднародным магнітным полі перпендыкулярна лініям індукцыі размешчаны праваднік з токам, сагнуты пад прамым вуглом. Пад якім вуглом адна да адной накіраваны сілы Ампера, што дзейнічаюць на стораны гэтага вугла?
Закон Ампера дазваляе растлумачыць узаемадзеянне паралельных праваднікоў з токам (мал. 164.1). Ток I1 стварае магнітнае поле з індукцыяй , якое дзейнічае на праваднік з токам I2 сілай, модуль якой F12 = B1I2Δl. Ток I2 стварае магнітнае поле, індукцыя якога
. Гэтае поле дзейнічае на праваднік з токам I1 сілай, модуль якой F21 = B2I1Δl. Сілы
і
знаходзяцца ў той жа плоскасці, што і праваднікі з токам, і з'яўляюцца сіламі прыцяжэння, калі токі накіраваны ў адзін бок (мал. 164.1, а), і сіламі адштурхвання, калі токі накіраваны ў супрацьлеглыя бокі (мал. 164.1, б) (праверце гэта самастойна, выкарыстоўваючы правіла свярдзёлка (або правіла правай рукі) для вызначэння напрамкаў індукцыі магнітных палёў
і
і правіла левай рукі для вызначэння напрамкаў сіл Ампера).
