§ 26. Закон Ома для поўнага электрычнага ланцуга. ККД крыніцы току
Прыклад 1. Рэзістар з супраціўленнем R = 3,0 Ом падключаны да крыніцы току з ЭРС = 8,0 В і ўнутраным супраціўленнем r = 1,0 Ом. Вызначце карысную магутнасць току і ККД крыніцы току ў дадзеным ланцугу.
R = 3,0 Ом
r = 1,0 Ом
η — ?
Рашэнне. Карыснай з’яўляецца магутнасць току на знешнім участку ланцуга, гэта значыць на рэзістары: Pкарысн = I2R. З улікам закона Ома для поўнага ланцуга атрымаем:
ККД крыніцы току ў дадзеным ланцугу вызначым па формуле
Адказ: Pкарысн = 12 Вт, η = 75 %.
Прыклад 2. Кандэнсатар падключаны да крыніцы току (мал. 132.1, а). Пры падключэнні паралельна кандэнсатару рэзістара з супраціўленнем R = 20 Ом (мал. 132.1, б) зарад на кандэнсатары паменшыўся ў α = 1,4 раза. Вызначце ўнутранае супраціўленне крыніцы току.

R = 20 Ом
α =
Рашэнне. Пры падключэнні кандэнсатара да крыніцы току напружанне на кандэнсатары роўнае напружанню на полюсах крыніцы (ланцуг разамкнуты, гл. мал. 132.1, а) . Пасля таго як паралельна кандэнсатару падключылі рэзістар (гл. мал. 132.1, б), у ланцугу ўзнік электрычны ток. Сілу току можна вызначыць, выкарыстоўваючы закон Ома для поўнага ланцуга:
. У гэтым выпадку напружанне на кандэнсатары стала роўнае напружанню на рэзістары:
. Паколькі напружанне на кандэнсатары прама прапарцыянальнае яго зараду
і
, то
и r = 0,40 R. Такім чынам,
r = 0,40 · 20 Ом = 8,0 Ом.
Адказ: r = 8,0 Ом.
Прыклад 3. Электрарухавік у сетцы пастаяннага току з напружаннем U = 120 В спажывае ток сілай I = 6,0 А. Вызначце супраціўленне яго абмоткі скруткі, калі ККД электрарухавіка η = 80 %.
U = 120 В
I = 6,0 А
η = 80 %
Рашэнне. Магутнасць, якую спажывае электрарухавік, вызначым па формуле Pпоўн = IU (1). Частка гэтай магутнасці затрачваецца на награванне абмоткі: P = I2R, а частка ператвараецца ў карысную механічную магутнасць электрарухавіка. На падставе закона захавання энергіі
Pпоўн = I2R + Pкарысн. (2)
Выкарыстоўваючы формулы (1) і (2), запішам выраз для знаходжання карыснай магутнасці электрарухавіка:
Pкарысн = Pпоўн – I2R = IU – I2R. (3)
ККД электрарухавіка вызначым па формуле .
З улікам формул (1) і (3) атрымаем:
. (4)
Супраціўленне абмоткі электрарухавіка знойдзем з формулы (4):
Адказ: R = 4,0 Ом.