§ 10. Вільготнасць паветра
Практыкаванне 6
1. Пры тэмпературы t = 16 °С парцыяльны ціск вадзяной пары ў паветры pп = 1,2 кПа. Вызначце адносную вільготнасць паветра.
2. Вызначце адносную вільготнасць паветра ў памяшканні ўмяшчальнасцю V = 200 м3, калі маса вадзяной пары ў памяшканні m = 2,4 кг, а тэмпература паветра t = 20 °С.
3. Пры тэмпературы t = 18 °С адносная вільготнасць паветра φ = 61 %. Пры якой тэмпературы пачне выпадаць раса?
4. Пры тэмпературы t = 28 °С адносная вільготнасць паветра φ = 50 %. Вызначце масу расы, якая выпала з паветра аб’ёмам V = 1,0 км3, калі яго тэмпература знізілася на Т1 – Т2 = 16 К.
5. Вызначце адносную і абсалютную вільготнасці паветра, калі сухі і вільготны тэрмометры псіхрометра паказваюць tс = 14 °С і tв = 10 °С адпаведна.
6. Пры тэмпературы t = 20 °С адносная вільготнасць паветра φ = 44 %. Вызначце паказанні вільготнага тэрмометра псіхрометра.
7. Па выніках адпаведных вымярэнняў вучнямі была складзена табліца.
Умяшчальнасць кабінета V, м3 | Тэмпература паветра t, °С | Адносная вільготнасць паветра φ, % | Маса вадзяной пары ў паветры m, кг |
240 | 20,0 | 45,0 | ? |
Вызначце масу вадзяной пары ў паветры ў вучэбным кабінеце.
8. Паказанні сухога і вільготнага тэрмометраў псіхрометра tс = 24 °С і tв = 17 °С адпаведна. Вызначце тэмпературу, пры якой вадзяная пара ў памяшканні стане насычанай.

9. На малюнку 61.1 прыведзены графік залежнасці парцыяльнага ціску насычанай вадзяной пары ад тэмпературы. Пунктамі 1 і 2 пазначаны пачатковы і канчатковы станы ненасычанай вадзяной пары, якія вызначаюцца тэмпературай і парцыяльным ціскам. Пара ўваходзіць у састаў вільготнага паветра. Вызначце, на колькі змянілася адносная вільготнасць вадзяной пары.
10. Паветра, аб'ём і адносная вільготнасць якога адпаведна V1 = 2,0 м3 і φ1 = 20 %, змяшалі з паветрам пры такой самай тэмпературы, аб'ём і адносная вільготнасць якога адпаведна V2 = 3,0 м3 і φ2 = 30 %. Вызначце адносную вільготнасць сумесі, калі яе аб’ём V3 = 5,0 м3.
11. У пасудзіне знаходзіцца паветра пры тэмпературы t1 = 10 °С, адносная вільготнасць якога φ1 = 60 %. Паветра нагрэлі да тэмпературы t2 = 100 °С, пры якой ціск насычанай пары рн2 = 1,0 · 105 Па, а яго аб’ём паменшылі ў α = 3 разы. Вызначце адносную вільготнасць паветра.