Паэма «Кепска будзе!», Апавяданне «Тралялёначка»

Пытанні

1. Вызначце ідэю паэмы Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!». Як яна звязана з загалоўкам?
2. Якія элементы сюжэта ёсць у паэме? Коратка перакажыце сюжэт у стылі сучаснага рэпартажу з месца падзей.
3. Дайце характарыстыку мастацкага вобраза — персанажа Аліндаркі паводле прыкладнага плана разгорнутага адказу. (Характарыстыка мастацкага вобраза-персанажа)
4. Якія нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці ўвасоблены ў вобразе айчыма? Якую ролю ён адыграў у лёсе Аліндаркі?
5. Назавіце сродкі мастацкай выразнасці, выкарыстаныя Францішкам Багушэвічам у паэме «Кепска будзе!». Як паэма звязана з фальклорам? Прывядзіце прыклады з тэксту.
6. Існуе думка, што ў паэме «Кепска будзе!» Францішак Багушэвіч паказаў жыццястойкасць беларускага народа. Паразважайце ў мікрагрупах, ці можна пагадзіцца з такім меркаваннем.

7. Уявіце, што паэму «Кепска будзе!» апублікуюць на інтэрнэт­партале для вучняў. Падбярыце да твора адпаведны візуальны, тэкставы і аўдыяматэрыял. Растлумачце, як вы ажыццяўлялі выбар.