АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Асаблівасці беларускамоўнай літаратуры

Гутарка
вершаваны маналог або дыялог, у якім у форме няспешнай гаворкі раскрываюцца вострыя сацыяльна­палітычныя (зямля, воля, адмена прыгоннага права) і маральныя (праўда і крыўда, п’янства) праблемы. Напрыклад, ананімныя «Гутарка Кузьмы з Апанасам», «Гутарка пана з хлопам».

У беларускамоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя прысутнічалі наступныя тэндэнцыі: паэзія і драматургія колькасна пераважалі над прозай, дамінавалі ананімныя творы.

Распрацоўваліся новыя жанры травесційнай («Энеіда навыварат» Вікенція Равінскага) і парадыйнай («Тарас на Парнасе», як мяркуе большасць даследчыкаў, Канстанціна Вераніцына) літаратуры. Шырока распаўсюджваліся паэмы, гутаркі, быліцы («Купала», «Халімон на каранацыі» Вінцэнта Дуніна ­Марцінкевіча).

Быліца
разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены аповед пра цікавы жыццёвы выпадак.