§ 32. Ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў

Практыкаванне 329

Прааналізуйце сказы з дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі. Сфармулюйце на іх аснове правіла выдзялення або невыдзялення коскамі дзеепрыметнікаў і дзеепрыметнікавых зваротаў, дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў.

1. Працяты марозам, снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Та­лаша (Я. Колас). 2. Абуджаныя косамі, праносіліся над папла­ва­мі чародкі шпакоў (А. Асіпенка). 3. Ахутаныя полагам туману, на­ва­кольныя прадметы здаюцца незнаёмымі, хісткімі (І. Навуменка). 4. Над Жукаўкай грымела не сціхаючы. Там ліў дождж (І. Пташнікаў). 5. Іван пастаяў яшчэ, аглядваючыся і згадваючы, што рабіць (В. Быкаў). 6. Ён склаў­шы рукі сядзець не будзе (П. Кавалёў). 7. Лёгка паранены ў абе­дзве нагі, ён аказаўся бойкім на язык чалавекам (В. Быкаў).