*§ 19-4. МЕСЦА І РОЛЯ РЫБАЛОЎСТВА Ў СТРУКТУРЫ СУСВЕТНАЙ ГАСПАДАРКІ
Вядучыя экспарцёры і імпарцёры аквакультуры. Вядучымі экспарцёрамі аквакультуры ў свеце выступаюць Кітай, Нарвегія і В’етнам. Галоўнымі спажыўцамі аквакультуры з’яўляюцца ЗША, Японія, Кітай, краіны Еўропы.
![]() Падвядзём вынікі. Рыбалоўства з’яўляецца важным складнікам сусветнай гаспадаркі, забяспечвае насельніцтва планеты рыбай і морапрадуктамі. Асноўнымі раёнамі рыбнай здабычы з’яўляюцца ..., ..., ..., ..., .... Штогод растуць аб’ёмы міжнароднага гандлю прадукцыяй рыбалоўства. Існуюць адрозненні ў спажыванні прадукцыі рыбалоўства ў развітых краінах і краінах, якія развіваюцца. Асноўнымі імпарцёрамі рыбы і морапрадуктаў з’яўляюцца развітыя краіны. Аквакультура мае сваю гісторыю развіцця. Яе асноўная задача — забеспячэнне насельніцтва рыбай і морапрадуктамі. Асноўным раёнам развіцця аквакультуры з’яўляецца Азія. Існуюць марская і прэснаводная аквакультуры. |
![]() Праверым свае веды. 1. У якіх раёнах Сусветнага акіяна ідзе актыўна рыбны промысел? 2. Чаму адбыліся змены ў геаграфіі і маштабах сусветнага рыбалоўства? 3. Якія краіны з’яўляюцца найбуйнейшымі экспарцёрамі, а якія — імпарцёрамі прадукцыі сусветнага рыбалоўства? 4. Якія дзяржавы з’яўляюцца сусветнымі лідарамі па аб’ёмах вытворчасці аквакультуры? 5. Якія тыпы аквакультуры існуюць? 6. Якую прадукцыю пастаўляе на рынак прэснаводная аквакультура? |
![]() Ад простага да складанага. 1. Падрыхтуйце выступленне на тэму «Аб карысці морапрадуктаў». 2. Прадстаўце міні-праект «Захаванне біяразнастайнасці Сусветнага акіяна». 3. Падрыхтуйце выступленне на тэму «Аквакультура: за і супраць». |
![]() Ад тэорыі да практыкі. 1. Правядзіце ў класе даследаванне аб аб’ёмах ужывання рыбы і морапрадуктаў. Выкарыстоўваючы дадатковыя крыніцы інфармацыі, зрабіце выснову даследавання, параўнайце атрыманыя вынікі з рэкамендаванымі нормамі спажывання рыбы і морапрадуктаў. 2. Уявіце, што вам даручана адкрыццё фермерскай гаспадаркі па вырошчванні рыбы. Распрацуйце бізнес-план па рэалізацыі гэтага праекта. 3. Выканайце практычную работу 21 «Параўнальны аналіз рыбалоўства Атлантычнага і Ціхага акіянаў» (паводле тыпавога плана). |
![]() |
Падарожжа па Глабальнай сетцы. Сайт Дэпартамента рыбалоўства і аквакультуры ФАО. |
![]() |
Справаздача ФАО пра стан марскога рыбалоўства і аквакультуры. | ![]() |