§ 46. Хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне амінаў

*Атрыманне амінаў

1. Атрыманне амінаў узаемадзеяннем спіртоў з аміякам

У прамысловасці найпрасцейшыя аміны (метыламін, дыметыламін і інш.) атрымліваюць узаемадзеяннем спіртоў з аміякам у прысутнасці каталізатара пры тэмпературы 300–500 °С. Пры гэтым гідраксільная група спірту замяшчаецца на амінагрупу. У рэакцыі, акрамя першасных амінаў, утвараюцца таксама другасныя і трацічныя аміны:

img

2. Атрыманне амінаў узаемадзеяннем галагеналканаў з аміякам

Пры ўзаемадзеянні галагеналканаў з аміякам адбываецца замяшчэнне галагену на амінагрупу. Гэта рэакцыя была адкрыта нямецкім хімікам А. В. Гофманам. У рэакцыі, як і ў выпадку спіртоў, акрамя першасных амінаў утвараюцца таксама другасныя і трацічныя аміны:

img